Кураўшчына (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ку́раўшчына — возера ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Аршыца, за 17 км у напрамку на поўнач ад горада Орша, прыкладна за 0,3 км на ўсход ад вёскі Стайкі.

Хуткія факты Кураўшчына, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,21 км². Даўжыня 2,13 км, найбольшая шырыня 0,23 км, даўжыня берагавой лініі 2,31 км. Найбольшая глыбіня 1 м, сярэдняя 0,7 м. Аб’ём вады ў возеры 0,14 млн.м³. Плошча вадазбору 4,02 км².
Возера ўтварылася ў пачатку XX стагоддзя ў выніку будаўніцтва плаціны на невялікім ручаі. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 2—5 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй да 0,2 м, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны, на ўсходзе сплавінныя. Дно плоскае, высланае пераважна сапрапелем. Возера дыстрафіруючае і слабапраточнае. Паўднёвая частка возера ўкрытая сплавінай. Цалкам зарастае пераважна падводнай расліннасцю. У паўднёвай частцы ў возера ўпадае ручай, у паўночнай частцы выцякае ручай у раку Міронаўка.

У возера водзяцца лешч, шчупак звычайны, карась, лінь, акунь. Возера зарыблялася шчупаком, лінём і карасём[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-37. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1981 год.] (руск.)
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 39. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads