Курыленкі
вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Куры́ленкі[1] (трансліт.: Kurylienki, руск.: Куриленки) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бычыхінскага сельсавета. За 33 км на поўнач ад Гарадка, 3 км ад чыгуначнай станцыі Грыбачы на лініі Віцебск — Невель, 69 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. Праз вёску працякае рака Дубаўка, што ўападае ў возера Езярышча. У заходнім, паўночным і паўднёвым напрамку лясныя масівы. На ўсход ад вёскі праходзіць чыгунка. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Арэхава, Мехавое, Бычыха і далей па шашы Гарадок — Невель.
Remove ads
Гісторыя
У 1834 годзе ў складзе фальварка Сяргейкава казённага маёнтка Езярышча ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мехаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 4 двары, 31 жыхар (1841)
- 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2018)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads