Мехавое
вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мехаво́е[1] (трансліт.: Miechavoje, руск.: Меховое) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бычыхінскага сельсавета. За 29 км на поўнач ад Гарадка, 4 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 65 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На паўночным захадзе працякае ручай (прыток ракі Дубаўка), на поўначы, паўднёвым захадзе і ўсходзе ляжаць участкі лесу. У паўднёвым напрамку забалочаныя ўчасткі. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Гарадок — Невель.
Remove ads
Гісторыя
У канцы 18 стагоддзя сяло ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У 1784 годзе цэнтр Мехаўскага ўніякага прыхода, пабудавана Пакроўская царква. У 1841 годзе ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні, маёнтак памешчыкаў Савельевых, пагост у складзе казённага маёнтка (староства) Езярышча. У 1860-х гадах вёска ў складзе Старасельскага сельскага таварыства Старынскай воласці таго ж павета, адносілася да дзяржаўнага маёнтка Стар. Працавала школа (у 1867 годзе 20 хлопчыкаў). У 1876 годзе дзейнічала народнае вучылішча (1 настаўнік, 40 вучняў), якое размяшчалася ў драўляным будынку, мела ўчастак зямлі (1,5 дзесяціны), бібліятэку. У 1885 годзе сяло, Пакроўская праваслаўная царква, вучылішча, хлебазапасны магазін. У 1905 годзе сяло ў складзе Аскерынскай сельскага грамады Старынскай воласці Гарадоцкага павета, 233 дзесяціны зямлі, народнае вучылішча з класам рукадзелля. Побач быў пагост Мехавое, належаў прычту царквы, 5 двароў, 26 жыхароў, 62 дзесяціны зямлі, вінная крама. У 1920 годзе працавала пачатковая школа, у пагосце 5 двароў, 29 жыхароў. З 15 лютага 1923 года ў Невельскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года цэнтр Мехаўскага сельсавета Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі. У 1925 годзе ў вёсцы працавала калектыўная гаспадарка «Мехавое» (3 двары, 17 чалавек), саматужныя сталярная і шкляная майстэрні, 4-гадовая школа 1-й ступені. У 1927 годзе дзейнічала школа (2 настаўнікі, 49 хлопчыкаў і 31 дзяўчынка), хата-чытальня, пры якой былі гурткі драматычны, палітычны, сельскагаспадарчы, беларусазнаўства. З 12 кастрычніка 1929 года ў Гарадоцкім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1933 годзе дзейнічаў калгас Віцебскага гарадскога Савета, працавала кузня. З 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне (цэнтр на ст. Езярышча). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну ў снежні 1943 года падчас Гарадоцкай наступальнай аперацыі войск 1-га Прыбалтыйскага фронту на тэрыторыі Мехаўскага сельсавета загінулі 610 савецкіх салдат (вядомы імёны 510), якія пахаваны на вайсковых могілках. З франтоў не вярнуўся 61 жыхар. У 1944-59 гадах цэнтр калгаса «Сталінскі заклік». Пасля вайны працавала няпоўная сярэдняя школа. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. З 16 верасня 1960 года ў Бычыхінскім сельсавеце. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1970 годзе - цэнтр калгаса Карла Маркса (у 1959-2003 гадах). У 2012 годзе ў складзе КУСП імя Дзімітрава.
Remove ads
Насельніцтва
- 12 двароў, 106 рэвізскіх душ (1785)
- 13 двароў, 86 жыхароў (1841)
- 14 двароў, 90 жыхароў (1885)
- 23 двары, 138 жыхароў (1905)
- 30 двароў, 165 жыхароў (1920)
- 33 двары, 169 жыхароў (1925)
- 231 жыхар (1959)
- 250 жыхароў (1970)
- 104 гаспадаркі, 272 жыхары (1997)
- 94 гаспадаркі, 245 жыхароў (2002)
- 69 гаспадарак, 129 жыхароў (2018)
Інфраструктура
У 2018 годзе працавалі магазін і ФАП.
Памятныя мясціны
Вайсковыя могілкі 627 савецкіх салдат, якія загінулі ў Другую сусветную вайну. Помнік 150 землякам, якія загінулі ў Другую сусветную вайну. Сярод пахаваных Героі Савецкага Саюза І.М.Антонаў (6.10.1913-16.12.1943), М.М.Рудык (5.12.1918-16.12.1943).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads