Кутаісі (аэрапорт)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аэрапорт Кутаісі (груз. ქუთაისის საერთაშორისო აეროპორტი (IATA: KUT, ICAO: UGKO) — міжнародны аэрапорт размешчаны за 14 км на захад ад Кутаісі, Грузія. Носіць імя Давіда IV Будаўніка.
Remove ads
Гісторыя аэрапорта
Раней аэрадром выкарыстоўваўся ваеннай авіяцыяй СССР. У перыяд з 1947 па красавік 1954 года на аэрадроме базаваўся 166-ы гвардзейскі штурмавы авіяцыйны Чырванасцяжны полк на самалётах Іл-10. У красавіка 1954 года перабазаваўся на аэрадром Марнеулі (Сандар). Затым на аэрадроме з 1961 года базаваўся 143-і бамбардзіровачна-авіяцыйны полк на Іл-28, Як-28 (з 1966 года) і Су-24 М (з 1973 года). У 1993 годзе полк выведзены ў Марозаўск.
З 1960 года аэрадром выкарыстоўваецца авіяцыяй СПА, на ім базуецца 167-ы гвардзейскі знішчальны Стараканстантынаўскі ордэна Суворава авіяцыйны полк СПА на самалётах МіГ-17 і Су-9. У 1976 годзе полк быў расфарміраваны на аэрадроме.
28 жніўня 2012 года аэрапорт прыняў першы рэйс, які ажыццявіў грузавы Boeing 747.
Кутаіскі аэрапорт афіцыйна адчынены 27 верасня 2012 года, з гэтага дня лоу-кост авіякампанія Wizz Air запусціла авіярэйс паміж Кіевам і Кутаісі (Грузія).[3]
У 2017 годзе аэрапорт Кутаісі абслужыў 405 173 пасажыра. За 2018 год аэрапорт Кутаісі абслужыў 617 373 пасажыра. У 2019 годзе аэрапорт Кутаісі абслужыў 873 616 пасажыраў.
Remove ads
Перавозчыкі і пункты прызначэння
Remove ads
Зноскі
- GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
- Wizz Air запустил авиарейсы из Киева в Кутаиси. Архівавана 19 красавіка 2013.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads