Вільнюс (аэрапорт)

міжнародны аэрапорт у Вільні From Wikipedia, the free encyclopedia

Вільнюс (аэрапорт)map
Remove ads

Аэрапорт Вільня (літ.: Vilniaus oro uostas (IATA: VNO, ICAO: EYVI) — міжнародны аэрапорт сталіцы Літвы, размешчаны за 7 кіламетраў на поўдзень ад цэнтра Вільні ў Науйінінскім старастве.

Хуткія факты Вільнюс, Інфармацыя ...

З’яўляецца найбуйнейшым аэрапортам ў Літве (80 % пасажырапатоку, 2017) і другім па загружанасці аэрапортам у Прыбалтыцы (па выніках 2019 года аэрапорт абслужыў звыш 5 мільёнаў чалавек).

Вузлавы аэрапорт для лоўкостараў Ryanair і Wizz Air, а таксама для авіякампаніі airBaltic. Эксплуатантам аэрапорта з’яўляецца дзяржаўная кампанія Lithuanian Airports. Быў базай для закрытай у 2018 годзе літоўскай чартарнай авіякампаніі Small Planet Airlines.

Remove ads

Гісторыя

Аэрапорт пачаў сваю працу 17 жніўня 1932 года. Першапачаткова аэрапорт насіў назву «Вільня-Парубанак» (польск.: Wilno-Porubanek па назве найбліжэйшай вёскі Парубанак (цяпер раён Кіртымай). Спачатку з аэрапорта ажыццяўляліся толькі ўнутраныя рэйсы на Варшаву і Львоў. Затым, з 15 красавіка 1939-га, і міжнародныя, на Каўнас.

4 кастрычніка 1954 года было завершана будаўніцтва першага будынка аэравакзала, пабудаванага ў стылі сталінскага ампіру па праекце архітэктараў Дзмітрыя Бурдзіна і Генадзя Елкіна; у цяперашні час у ім размешчаны тэрмінал прылёту. У канцы 1980-х гадоў стары будынак ужо з цяжкасцю спраўляўся з узрослым пасажырапатокам і было прынята рашэнне аб пабудове другога тэрмінала. Ён быў адкрыты ў 1993 годзе, у ім размясціўся тэрмінал вылету. Пасля ўступлення Літвы ў Шэнгенскую зону (2007) спатрэбілася пабудаваць трэці будынак, каб аэрапорт адпавядаў усім патрабаванням і правілам Шэнгенскага пагаднення. Яго адкрыццё адбылося ў 2007 годзе[2]. У цяперашні час аэрапорт можа забяспечыць пасажырапаток парадку 1,8 млн пасажыраў пры колькасці палётаў прыблізна 30 тыс. у год, не лічачы грузавых перавозак, аб’ём якіх ужо перавысіў 5000 тон у год.

У 2014 годзе былі праведзены даследаванні УПП, якія выявілі неабходнасць яе рэканструкцыі. Рамонт планавалася пачаць у 2016 годзе, але толькі ў 2017 годзе была праведзена значная рэканструкцыя (пасля гэтага УПП праслужыць яшчэ 25 гадоў), аэрапорт быў зачынены на пару месяцаў (шмат рэйсаў былі перанесены ў Каўнас)[3][4].

Remove ads

Авіякампаніі і пункты прызначэння

Thumb
Boeing 737—300 Small Planet Airlines вылятае з аэрапорта Вільня
Thumb
A320-200 Airbus Wizz Air ў аэрапорце Вільня
Thumb
Embraer E-175 Белавія ў аэрапорце Вільня

Па стане на лістапад 2017 года з аэрапорта Вільня выконваюць рэйсы наступныя авіякампаніі:

Больш інфармацыі Авіякампаніі, Кірункі ...
Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Год, Пасажырапаток, чал. ...

Транспартныя зносіны

Thumb
Чыгуначная станцыя аэрапорт Вільня

Аэрапорт звязаны з Вільняй:

  • аўтобусным паведамленнем (прыблізна з 5:30 да 23:00):
    • маршруты № 1 і 2 рознымі шляхамі звязваюць аэрапорт з чыгуначным вакзалам[11] ;
    • маршрут № 88, праходзячы праз цэнтральную частку горада, звязвае аэрапорт з плошчай Еўропы;
    • хуткі маршрут № 3G, праходзячы праз цэнтральную частку горада, звязвае аэрапорт са спальным мікрараёнам Фабіёнішкес.
  • чыгуначным паведамленнем: паміж чыгуначным вакзалам і аэрапортам ходзіць аўтаматрыса (рэйкавы аўтобус) PESA 620M (18 рэйсаў у дзень (па раскладзе 2020 года з 04:55 да 20:30)[12])
  • таксі

Міжнароднае паведамленне з Рыгай: з аэрапорта ў латвійскую сталіцу і назад курсуюць мікрааўтобусы кампаніі flybus. Расклад прывязаны да прылёту і вылетаў Wizz Air і Ryanair.

Remove ads

Зноскі

  1. О Вильнюсском аэропорте на сайте «Привет Литва»
  2. Реконструкция взлетно-посадочной полосы (ВПП) Вильнюсского аэропорта. Вильнюсский аэропорт. Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2017. Праверана 9 верасня 2017.
  3. Ryanair Stellt Rekord-Winterflugplan 2017/2018 Für Köln/Bonn Vor | Ryanair's Corporate Website (англ.). Corporate.ryanair.com (8 лютага 2017). Праверана 23 жніўня 2017.
  4. Small Planet Adds Geneva Service in Jan 2015 (англ.). airlineroute.net. Праверана 6 May 2015.
  5. Small Planet Adds Lamezia Terme Operation in Sep/Oct 2015 (англ.). airlineroute.net. Праверана 6 May 2015.
  6. WIZZ AIR ANNOUNCES AN EXTENSIVE LOW-FARE NETWORK FROM ATHENS (англ.). Wizzair (16 кастрычніка 2017). Праверана 4 лістапада 2017.
  7. Liu, Jim (20 July 2016). "WizzAir Plans Additoinal New Routes in W16"(англ.). Airlineroute, Routesonline. Праверана 20 July 2016.
  8. Расписание Архівавана 23 красавіка 2020. на сайте компании «Литовские железные дороги»
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads