Кшыштаф Пясевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кшы́штаф Ма́рэк Пясе́віч (польск.: Krzysztof Marek Piesiewicz, нар. 25 кастрычніка 1945, Варшава) — польскі адвакат, палітык, сцэнарыст. Сенатар II, IV, V, VI і VII скліканняў Сената Рэспублікі Польшча (1991—1993, 1997—2011). Як кінематаграфіст найбольш вядомы сваім шматгадовым супрацоўніцтвам з кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім, мае намінацыю на прэмію «Оскар» за найлепшы сцэнарый.
Remove ads
Remove ads
Біяграфія
Кінематаграфічная дзейнасць
Кшыштаф Пясевіч з’яўляецца суаўтарам сцэнарыя да 17 фільмаў Кшыштафа Кеслёўскага, сярод якіх найбольш вядомыя працы рэжысёра: тэлецыкл «Дэкалог», фільм «Падвойнае жыццё Веранікі» і трылогія «Тры колеры». Гэтыя фільмы былі адзначаны шматлікімі кінаўзнагародамі, у тым ліку шэрагам намінацый і кінаўзнагарод за найлепшы сцэнарый. Сцэнарый да фільма «Тры колеры: Чырвоны» быў адзначаны намінацыяй на прэмію «Оскар». Пасля смерці Кшыштафа Кеслёўскага іх з Пясевічам сцэнарыі экранізаваліся іншымі кінарэжысёрамі. Так у 2002 годзе Том Тыквер выпусціў фільм «Рай» па сцэнарыі Кшыштафа Пясевіча і Кшыштафа Кеслёўскага.
Палітычная дзейнасць
Кшыштаф Пясевіч быў сенатарам II, IV, V, VI і VII скліканняў Сената Рэспублікі Польшча (1991—1993, 1997—2011).
Remove ads
Фільмаграфія
Спіс сцэнарных прац Кшыштафа Пясевіча паводле інфармацыі сайту «Internet Movie Database»[3] і інтэрнэт-базы польскага кіно «FilmPolski.pl»[4]:
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads