Кёльнская архідыяцэзія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кёльнская архідыяцэзія (лац.: Archidioecesis Coloniensis) — архідыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Кёльн, Германія. Кёльнская архідыяцэзія з'яўляецца найбуйнейшай каталіцкай архідыяцэзіяй Германіі. У Кёльнскую мітраполію ўваходзяць Ахенская, Лімбургская, Мюнстэрская, Трырская і Эсэнская дыяцэзіі. Кафедральным саборам Кёльнскай архідыяцэзіі з'яўляецца царква Святога Пятра і Святой Марыі.


Remove ads
Гісторыя
Кёльнская дыяцэзія была ўтворана ў другім стагоддзі. У VIII стагоддзі яна была ўзведзена ў ранг архідыяцэзіі.
1 лістапада 787 года Кёльнская архідыяцэзія перадала частку сваёй тэрыторыі дыяцэзіі Брэмы , якая была скасавана ў 1648 годзе. У 1288 годзе, калі Кёльн стаў свабодным горадам, кафедра Кёльнскай архідыяцэзіі была пераведзена ў Бон. У 1357 годзе архібіскуп кёльнскі стаў курфюрстам. Кёльнскае курфюрства было адным з найбуйнейшых царкоўных княстваў Свяшчэннай Рымскі імперыі.
У 1795 годзе частка тэрыторыя Кёльнскага архібіскупства, размешчаная на левым беразе Рэйна, была занята рэвалюцыйнай Францыяй і ў 1801 годзе была канчаткова ёю анексавана. У 1803 годзе пасля Германскай медыятызацыі Кёльнскае княства ўвайшло ў склад княства Гесэн-Дармштат.
У 1824 годзе кафедра архідыяцэзіі была перанесена ў Кёльн.
Remove ads
Ардынарыі архідыяцэзіі
- архібіскуп Фердынанд Аўгуст фон Шыгель † (24 снежня 1824 — 2 жніўня 1835);
- архібіскуп Клеменс Аўгуст Дростэ цу Фішэрынг † (1 снежня 1835 — 19 кастрычніка 1845);
- кардынал Іаган фон Гайсель † (19 кастрычніка 1845 — 8 верасня 1864);
- кардынал Паўль Лудальф Мельхерс † (8 студзеня 1866 — 3 ліпеня 1885);
- кардынал Філіп Крэменц † (30 чэрвеня 1885 — 6 мая 1899);
- архібіскуп Губерт Тэафіл Зімар † (24 кастрычніка 1899 — 24 мая 1902);
- кардынал Антон Хуберт Фішэр † (6 лістапада 1902 — 30 ліпеня 1912);
- кардынал Фелікс фон Хартман † (29 кастрычніка 1912 — 11 лістапада 1919);
- кардынал Карл Іозеф Шультэ † (8 сакавіка 1920 — 11 сакавіка 1941);
- кардынал Іозеф Фрынгс † (1 мая 1942 — 10 лютага 1969);
- кардынал Іозеф Хёфнер † (24 лютага 1969 — 14 верасня 1987);
- кардынал Іаахім Майснер (20 снежня 1988 — 28 лютага 2014);
- кардынал Райнер Марыя Вёлькі (11 ліпеня 2014 — па цяперашні час).
Remove ads
Дапаможныя біскупы
- Манфрэд Мельцэр
- Дамінік Швадерлапп
- Ансгар Пруф
Зноскі
- Vatican Information Service Архівавана 18 чэрвеня 2013. (англ.)
Крыніца
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads