Кёльнская архідыяцэзія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кёльнская архідыяцэзія
Remove ads

Кёльнская архідыяцэзія (лац.: Archidioecesis Coloniensis) — архідыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Кёльн, Германія. Кёльнская архідыяцэзія з'яўляецца найбуйнейшай каталіцкай архідыяцэзіяй Германіі. У Кёльнскую мітраполію ўваходзяць Ахенская, Лімбургская, Мюнстэрская, Трырская і Эсэнская дыяцэзіі. Кафедральным саборам Кёльнскай архідыяцэзіі з'яўляецца царква Святога Пятра і Святой Марыі.

Thumb
Сабор Святога Пятра і Святой Марыі, Кёльн, Германія
Thumb
Царква Святога Герэона, Кёльн, самая старая царква ў Германіі (IV стагоддзе)
Хуткія факты Кёльнская архідыяцэзія, Лацінскі абрад ...
Remove ads

Гісторыя

Кёльнская дыяцэзія была ўтворана ў другім стагоддзі. У VIII стагоддзі яна была ўзведзена ў ранг архідыяцэзіі.

1 лістапада 787 года Кёльнская архідыяцэзія перадала частку сваёй тэрыторыі дыяцэзіі Брэмы[ru], якая была скасавана ў 1648 годзе. У 1288 годзе, калі Кёльн стаў свабодным горадам, кафедра Кёльнскай архідыяцэзіі была пераведзена ў Бон. У 1357 годзе архібіскуп кёльнскі стаў курфюрстам. Кёльнскае курфюрства было адным з найбуйнейшых царкоўных княстваў Свяшчэннай Рымскі імперыі.

У 1795 годзе частка тэрыторыя Кёльнскага архібіскупства, размешчаная на левым беразе Рэйна, была занята рэвалюцыйнай Францыяй і ў 1801 годзе была канчаткова ёю анексавана. У 1803 годзе пасля Германскай медыятызацыі Кёльнскае княства ўвайшло ў склад княства Гесэн-Дармштат.

У 1824 годзе кафедра архідыяцэзіі была перанесена ў Кёльн.

Remove ads

Ардынарыі архідыяцэзіі

Remove ads

Дапаможныя біскупы

  • Манфрэд Мельцэр
  • Дамінік Швадерлапп
  • Ансгар Пруф

Зноскі

  1. Vatican Information Service Архівавана 18 чэрвеня 2013. (англ.)

Крыніца

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads