Кідзекша

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кідзекшаmap
Remove ads

Кідзекша (руск.: Ки́декша) — сяло ў Суздальскім раёне Уладзімірскай вобласці Расіі, у складзе Сялецкага сельскага паселішча. Размешчана пры ўпадзенні ракі Каменкі ў Нерль, за 4 км на ўсход ад Суздаля.

Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...

У Кідзекшы захаваўся архітэктурны ансамбль XII—XVIII стагоддзяў, які ўключае ранні помнік уладзіміра-суздальскага дойлідства, першую белакаменную пабудову Паўночна-Усходняй Русі — царкву Барыса і Глеба (1152 год, значна перабудавана ў XVII стагоддзі, фрэскі XII стагоддзя), кубічны аднаглавы трохапсідны храм, манументальнае аблічча якога яшчэ блізкае да збудаванняў Ноўгарада і Пскова. Пазней да яго дадаліся помнікі, характэрныя для суздальскага дойлідства: Святыя вароты (канец XVII — пачатак XVIII стагоддзяў), якія вялі да спуску на раку, цёплая царква Святога Стэфана (1780), шатровая званіца (XVIII стагоддзе).

Царква Барыса і Глеба з 1992 года складовая частка аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА «Белакаменныя помнікі Уладзіміра і Суздаля».

  1. https://33.rosstat.gov.ru/storage/mediabank/%D0%A2%D0%BE%D0%BC%201-%D0%BD.zip
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q129261340'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads