Кірыл Уладзіміравіч Казакоў
беларускі тэлежурналіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кірыл Уладзіміравіч Казакоў (нар. 23 жніўня 1979, Магілёў, БССР) — беларускі журналіст, аўтар больш за 50 дакументальных фільмаў і журналісцкіх расследаванняў.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 23 жніўня 1979 года ў горадзе Магілёў.
Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Кулешова (1997—2003 гады), а таксама прайшоў прафесійную перападрыхтоўку ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» (2008—2010)[1][2].
У час вучобы ў МДУ імя Куляшова працаваў у тэлерадыёкампаніі «Магілёў» рэпарцёрам (1998—2001 гады). У 2001 годзе становіцца спецыяльным карэспандэнтам Белтэлерадыёкампаніі па Магілёўскай вобласці[3].
У 2002 годзе пераехаў у Мінск і працаваў у Белтэлерадыёкампаніі ў праграме «Зона Х» рэпарцёрам. У 2003 узначаліў аддзел крымінальных навін Агенцтва тэленавін Першага нацыянальнага телеканала і стаў вядучым праграмы «Зона Х». Пад кіраўніцтвам Кірыла Казакова праграма стала набірать папулярнасць, і пасля стала самай рэйтынгавай праграмай на беларускім тэлебачанні (у 2003 аўдыторыя склала 209 тысяч чалавек)[4][3][5]. У ранішніх эфірах пад кіраўніцтвам Казакова з’явілася рубрыка, дзе ў рэжыме рэальнага часу транслявалася дарожнае становішча ў горадзе — перадача стала выходзіць у прамым эфіры[6]. У гэты ж час стварае шэраг аўтарскіх спецыяльных рэпартажаў, журналісцкіх расследаванняў і дакументальных фільмаў.
У 2011 годзе ўзначаліў спадарожнікавы телеканал «Беларусь-ТБ», які ўваходзіць у склад Белтэлерадыёкампаніі[3].
У 2012 вярнуўся ў Агенцтва тэленавін БТРК у якасці галоўнага дырэктара структуры. Пад яго кіраўніцтвам у Агенцтве тэленавін працавала больш за 10 аддзелаў, журналісты АТН стваралі кантэнт для тэлеканалаў «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3» і «Беларусь 24». У 2015 годзе стаў генеральным прадзюсарам Белтэлерадыёкампаніі. Потым — намеснікам генеральнага дырэктара Сталічнага тэлебачання[7].
Са студзеня 2021 да лютага 2022 года займаў пасаду генеральнага дырэктара ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне»[8].
Remove ads
Работы
Аўтарскія фільмы:
Узнагароды
Зноскі
- Олеся Ганевич. Кто по образованию ведущий программы "Зона Х"? (22 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2014. Праверана 3 кастрычніка 2018.
- Кирилл Казаков | Выпускники . Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2014. Праверана 3 кастрычніка 2018.
- Сергей Андрианов. Кирилл Казаков ушел из "Зоны Х" (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2018. Праверана 3 кастрычніка 2018.
- Артур Прупас. Новости государственной важности (22 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2014. Праверана 3 кастрычніка 2018.
- Валентин Пепеляев. "Плохие" новости будут лучше (11 кастрычніка 2003). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2018. Праверана 3 кастрычніка 2018.
- Проекту Первого канала «Зона Х» - 10 лет (11 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2014. Праверана 3 кастрычніка 2018.
- Казаков Кирилл Владимирович – заместитель генерального директора . Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2018. Праверана 3 кастрычніка 2018.
- «Оскар»? «ТЭФИ»? «Телевершина»! . Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2018. Праверана 3 кастрычніка 2018.
- Телевершина 2005 » Победители НТК «Телевершина» . Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2014. Праверана 3 кастрычніка 2018.
- Указ № 3 ад 4 студзеня 2006 г. Аб прысуджэнні спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2005 года . Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2006. Праверана 3 кастрычніка 2018.
- Награды «Телевершины-2013» вручили во Дворце Республики (фото) . Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2014. Праверана 3 кастрычніка 2018.
- Хорошо забытое старое . Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2014. Праверана 3 кастрычніка 2018.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads