Кірыл Сяргеевіч Шрэйтар

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кірыл Шрэйтар (нар. 6 жніўня 1986, Пінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Надзея» з Баранавіцкага раёна.

Хуткія факты Кірыл Шрэйтар, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец пінскага футбола, гуляў за брэсцкае «Дынама» (у асноўным за дубль), аддаваўся ў арэнду ў пінскую «Хвалю». У 2010—2011 гадах гуляў за мікашэвіцкі «Граніт», у сезоне 2010 стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў Першай лізе, забіўшы 19 мячоў.

У студзені 2012 года перайшоў у «Брэст», аднак не замацаваўся ў аснове і ў жніўні таго ж года стаў іграком «Гарадзеі». У студзені 2013 года перайшоў у «Слуцк», дзе стаў стала трапляць у аснову. Дапамог «Слуцку» атрымаць перамогу ў Першай лізе 2013, але па заканчэнні сезона пакінуў клуб[3].

У лютым 2014 года далучыўся да клуба «Элана» з Торуні, які выступаў у чацвёртым польскім дывізіёне[4]. У жніўні 2014 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Ліды»[5]. За паўгады забіў 6 галоў за лідскі клуб. У снежні 2014 года па пагадненні бакоў пакінуў «Ліду»[6].

У лютым 2015 года мог перайсці ў «Баранавічы»[7], аднак у выніку апынуўся ў складзе «Гомельчыгунтранса»[8], у якім і пачаў сезон 2015. У ліпені 2016 года перайшоў у «Белшыну»[9], дзе стаў асноўным нападнікам, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Бабруйск і ў лютым 2017 года накіраваўся на прагляд у «Нафтан», але не падышоў[10]. У выніку сезон 2017 распачаў у складзе клуба другога літоўскага дывізіёна «Нявежыс»[11]. У ліпені 2017 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Баранавічаў».

У студзені 2018 года перайшоў у «Ліду»[12]. Аднак, з-за траўм правёў толькі сем матчаў, выходзячы на замену, і ў ліпені таго ж года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[13]. Неўзабаве стаў іграком жыткавіцкага ЮАС[14], разарваў з ім кантракт у лютым 2019 года[15].

У сакавіку 2019 года далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка». У складзе рэчыцкай каманды часцей выхадзіў на замену. У ліпені 2019 года пакінуў «Спадарожнік»[16]. У жніўні 2019 года зноў стаў іграком «Баранавічаў»[17]. У сезоне 2020 з 13 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. Па заканчэнні сезона абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

У ліпені 2022 года далучыўся да «Надзеі» з Баранавіцкага раёна.

Remove ads

Дасягненні

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads