Клімент Аркадзьевіч Ціміразеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Клімент Аркадзьевіч Ціміразеў
Remove ads

Клімент Аркадзьевіч Ціміразеў (22 мая (3 чэрвеня) 1843, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 28 красавіка 1920, Масква, РСФСР) — расійскі вучоны ў галіне батанікі і фізіялогіі раслін, адзін з заснавальнікаў расійскай навуковай школы фізіёлагаў раслін, тэарэтык дарвінізму. Член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук (1890), Расійскай акадэміі навук (1917).

Хуткія факты Клімент Аркадзьевіч Ціміразеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1866). У 1870—1892 гадах у Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі. Адначасова з 1877 года прафесар Маскоўскага ўніверсітэта. У 1911 годзе з групай выкладчыкаў пакінуў яго ў знак пратэсту супраць парушэння ўніверсітэцкай аўтаноміі.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па метадах даследавання фізіялогіі раслін, біялагічных асновах аграноміі, гісторыі навукі. Раскрыў заканамернасці фотасінтэзу як працэсу выкарыстання святла для ўтварэння арганічных рэчываў раслін. Папулярызатар дасягненняў у галіне фізіялогіі раслін.

Публіцыст («Жыццё расліны», 1878; «Навука і дэмакратыя», 1920).

Памяць

У Мінску яго імем названа вуліца (1940).

Зноскі

1. Т.Д. Лысенко как проект наркомзема Я.А. Яковлева, T.D. Lysenko as a Project of People’s Commissar for Agriculture Ya.A. Yakovlev // Историко-биологические исследования — 2015. — Т. 7, вып. 2. — С. 81–96. — ISSN 2076-8176; 2500-1221

2. Максимов Н. А. Очерк истории физиологии растений в России // Труды института истории естествознания — 1947. — Т. 1. — С. 21–79.

3. Тимирязев Климент Аркадьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Бубырева В. А., Гельтман Д. В. В.Л. Комаров и Санкт-Петербургский университет, Vladimir L. Komarov and St. Petersburg University // Историко-биологические исследования — 2020. — Т. 12, вып. 4. — С. 68–94. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24411/2076-8176-2020-14004

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads