Карл Марыя фон Вебер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карл Марыя фон Вебер (18 або 19.11.1786, Эйцін — 5 чэрвеня 1826, Лондан) — нямецкі кампазітар , дырыжор, піяніст, музычны пісьменнік. Стваральнік нямецкай рамантычнай оперы.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і музыканта і тэатральнага антрэпрэнёра. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў падарожжах па гарадах Германіі разам з невялікай тэатральнай трупай бацькі. Вебер не атрымаў ні агульнай, ні музычнай сістэматычнай адукацыі. Урокі музыкі, якія Вебер браў у Г. Фоглера, М. Гайдна і інш, спрыялі развіццю яго выканальніцкіх і творчых здольнасцяў. У 17 гадоў Вебер канцэртаваў як піяніст, быў аўтарам трох опер («Сіла любові і віна», «Нямая лясная дзяўчына», «Петэр Шмоль і яго суседзі»). З 1804 года працаваў дырыжорам оперных тэатраў (Брэслау, Карлсруэ, Штутгарт, Мангейм, Дармштат, Франкфурт, Мюнхен, Берлін). У 1813—1817 гг. узначальваў оперны тэатр у Празе. З 1817 г. да канца жыцця кіраваў нямецкім музычным тэатрам у Дрэздэне.
Дзейнасць Вебера праходзіла ва ўмовах нацыянальнага грамадскага ўздыму, які пачаўся ў Германіі пасля Тыльзіцкага міру (1807). Гэта вызначыла светапогляд, скіраванасць творчасці Вебера, сфармавала яго эстэтычныя погляды. У операх, створаных Веберам у гэтыя гады («Рубецаль», 1805; «Сільван», 1810; «Абу Гасан», 1811), вызначаюцца новыя рысы стылю кампазітара: цікавасць да народна-бытавых і казачных сюжэтаў, сувязь з музычным фальклорам, усходні музычны каларыт і г.д. Значнай вяхой у творчым развіцці Вебера быў 1814 год, калі ў дні святкавання перамогі над Напалеонам у Германіі, у атмасферы ўздыму нацыянальных пачуццяў з’явіліся песні Вебера, прасякнутыя ідэяй вызваленчай барацьбы (на вершы Т. Кернера). Зборнік «Ліра і меч», а таксама героіка-патрыятычная кантата «Бітва і перамога» (1815) на тэкст Вольбрука прынеслі Веберу вядомасць у Германіі.
Remove ads
Зноскі
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 чэрвеня 2019.
- Max Maria von Weber Carl Maria von Weber: The Life of an Artist — 1968. — P. 10.
- The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118629662 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- Carl Maria Weber // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Carl Maria Friedrich Ernst von Weber // Brockhaus Enzyklopädie
- Dr. Constant v. Wurzbach Weber, Karl Maria Freiherr von // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 53. — S. 197.
- Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- Flögel K. F., Ebeling F. W. Floegels Geschichte des Grotesk-Komischen: bearbeitet, erweitert und bis auf die neueste Zeit fortgeführt von Friedrich W. Ebeling — 5 — L: 1887. — S. 356. — 478, 14 с.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads