Канстанцін Палубінскі

(пам. 1640) кашталян мсціслаўскі, ваявода парнаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Канстанцін Палубінскі
Remove ads

Канстанцін Палубінскі (? — 1640) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Хуткія факты Канстанцін Палубінскі, 11-ы кашталян мсціслаўскі ...

Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Браневе, Віленскай акадэміі. Удзельнічаў у войнах са Швецый 1600—1629 і Расіяй 1609—1618.

Слонімскі пісар земскі ў 16161621 і маршалак у 16211625, кашталян мсціслаўскі ў 16251633, ваявода парнаўскі з 1633, маршалак Літоўскага Трыбунала ў 1627.

З праваслаўя перайшоў у каталіцтва, у 1618 фундаваў Дзярэчынскі дамініканскі кляштар. Валодаў Дзярэчынам, Глускам, Глыбокім і іншымі маёнткамі.

Remove ads

Сям’я

Сын лідскага падкаморага Аляксандра Аляксандравіча Палубінскага і Ганны Алемані, унук новагародскага кашталяна Аляксандра Іванавіча Палубінскага.

Ажаніўся з Соф’яй Сапегай (каля 1595 — каля 1657), дачкой мсціслаўскага ваяводы Андрэя Сапегі. У 1656, пасля смерці свайго стрыечнага брата Казіміра Льва Сапегі, Соф’я атрымала частку яго спадчыны, у тым ліку Зэльву і Горкі, якія потым адышлі яе сыну Аляксандру Гіларыю Палубінскаму — адзінаму, які перажыў бацьку.

Акрамя сына, меў дачок Кацярыну (жонка троцкага кашталяна Аляксандра Агінскага), Крысціну (жонка падкаморага вількамірскага Яна Каменскага), манашак Петранелю і Канстанцыю.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads