Кастусь Харашэвіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кастусь Харашэвіч, сапр. Канстанцін Іванавіч Харашэвіч (6 ліпеня 1927, в. Літва, цяпер Маладзечанскі раён — 12 ліпеня 2013) — беларускі мастак-жывапісец[1].

Хуткія факты Кастусь Харашэвіч, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў Барыса Кіта ў Маладзечанскай гандлёвай школе падчас 2-й сусветнай вайны[2]. Прымаў удзел у дзейнасці СБМ[3].

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1958). Дыпломная работа — «Сялянскі бунт у дарэвалюцыйнай вёсцы».[1]. Член Беларускага саюза мастакоў (з 1969). Член мастацкай суполкі «Пагоня».[4].

Сузаснавальнік разам з Ядвігай Раздзялоўскай[5] студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Маладзечне.

Творчасць мастака-пейзажыста Кастуся Харашэвіча прадстаўлена больш чым 500 карцінамі, якія адлюстроўваюць знакавыя падзеі ў гісторыі Павілля і ўсёй Беларусі[1].

Ад пачатку 2000-х гадоў мастак працуе над стварэннем галерэі партрэтаў дзеячаў культуры і гісторыі, сваіх знакамітых землякоў[1]. Сярод іх Янка Купала, Францішак Багушэвіч, Вацлаў Ластоўскі, Барыс Кіт, Павел Валошын, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Браніслаў Тарашкевіч, Пятро Мятла.

Яго творы захоўваюцца ў Беларускай бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Лондане, Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінскім абласным краязнаўчым музеі Маладзечна, Скандынаўскім цэнтры ў Мінску, а таксама ў прыватных зборах у Польшчы, Германіі, ЗША, Канадзе і Ізраілі[1].

У 2011 годзе ў філіяле дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы ў Яхімоўшчыне адкрылася персанальная галерэя твораў Кастуся Харашэвіча.[6]

Аўтар кнігі ўспамінаў «Зведанае і перажытае», 2004 год.

Памёр 12 ліпеня 2013 года ў Маладзечне[7]. Пахаваны 13 ліпеня там жа на старых могілках[8].

Remove ads

Персанальныя выстаўкі

Адзнакі

  • Медаль Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (1999 г.)
  • Спецыяльная прэмія Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта «Талент» у намінацыі «Мастак Года» (1999, 2003 гг.)

Асноўныя творы

  • 1956 — «Старое Заслаўе»
  • 1958 — «Сцяжынка майго дзяцінства»
  • 1960 — «Від на Мядзел»
  • 1961 — «Мой родны кут»
  • 1962 — «Мястэчка»
  • 1963 — «Паўстанне нарачанскіх рыбакоў»
  • 1963 — «Інтэр’ер з калаўротам»
  • 1966 — «Вялікдзень»
  • 1967 — «Выступленне Браніслава Тарашкевіча перад сялянамі Заходняй Беларусі»
  • 1971 — «Прадвесне»
  • 1973 — «Нацюрморт. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі»
  • 1976 — «Стары двор. Магіла Цёткі»
  • 1977 — «Вільня. Зарэчча»
  • 1978 — «Раскіданае гняздо»
  • 1979 — «Зіма ў Маладзечне»
  • 1980 — «Браслаўскія азёры»
  • 1982 — «Дарога ў Гальшаны»
  • 1984 — «Пасля навальніцы»
  • 1987 — «Маладзечна. Плошча Свабоды»
  • 1990 — «Далягляды маёй Бацькаўшчыны»
  • 1995 — «Нацюрморт»
  • 1997 — «Руіны Наваградка»
  • 1999 — «Барыс Кіт. Акадэмік астранаўтыкі»
  • 2002 — «Янка Купала ў Яхімоўшчыне»
  • 2003 — «Кастусь Каліноўскі. За нашу і вашу свабоду. Памяці паўстання на Беларусі 1863 г.»
Remove ads

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads