Ладдзя (шахматы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ладдзя́, тура́ (фр.: tour ад лац.: turris — вежа)[1], рух, вежа (Unicode: ♖, ♜) — цяжкая шахматная фігура.
Хады ладдзі
У пачатку партыі ладдзі займаюць палі a1 і h1 (белыя ладдзі), a8 і h8 (чорныя ладдзі). Ладдзя можа хадзіць на любую колькасць палёў па гарызанталі ці па вертыкалі пры ўмове, што на яе дарозе няма фігур.
Ладдзя ў шахматнай партыі
Яна каштуе прыкладна 5 пешак. Дзве ладдзі прыблізна роўныя па сіле тром лёгкім фігурам альбо ферзю (ці нават мацнейшыя за яго). Нягледзячы на тое, што ў дэбюце яны не развітыя, ладдзі могуць удзельнічаць у ракіроўцы, пасля чаго ў мітэльшпілі блакуюць вертыкалі ў пазіцыйнай барацьбе. У эндшпілі ладдзі часта падтрымліваюць праходных ферзёў і ўдзельнічаюць у адразанні варожага караля ад некаторай часткі дошкі. Каралём і ладдзёй можна паставіць мат, але, нягледзячы на гэта, ладзейныя эндшпілі лічаць самымі складанымі.
Remove ads
Этымалогія

У шатранджы існавала фігура рух, якая па форме нагадвала карабель. Верагодна, таму ў славян прыжылася назва «ладдзя»[2]. У Заходняй Еўропе вядомая пад назвай «вежа» (ісп.: torre, італ.: torre, ням.: turm)[3]. Адсюль, у сваю чаргу, размоўная назва ладдзі — «тура́». Даўней турой называлі асадную вежу, якая прымянялася пры штурме крэпасцей.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads