Ладзеніцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ладзе́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Ладзенікі.

Хуткія факты Ладзеніцкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Жданавіцкі сельсавет у складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Жданавічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ладзенікі, сельсавет перайменаваны ў Ладзеніцкі.[1]. 11 лютага 1972 года Ладзеніцкі сельсавет быў скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Метрапольскага сельсавета, таксама скасаваны хутар Каменка[2].

22 снежня 1986 года ў сувязі з уключэннем вёскі Мітраполь у рысу горада Навагрудак цэнтр Мітрапольскага сельсавета перанесены ў вёску Ладзенікі, а сельсавет перайменаваны ў Ладзеніцкі сельсавет.

13 снежня 2011 года скасаваны хутар Мітраполь[3].

22 жніўня 2017 года да Ладзеніцкага сельсавета далучаны землі плошчай 4753 га і наступныя населеныя пункты: аграгарадок Гарадзечна, вёскі Брацянка, Іспась, Літоўка, Мотча, Сялец, Слабодка, Стары Лес, Сунчыцы, хутары Слухавічы, Эканомія, якія былі выключаны са складу Брольніцкага сельсавета[4].

Remove ads

Склад

Станам на 2017 год у склад сельсавета ўваходзіла 20 населеных пунктаў, пасля рэарганізацыі – 31 населены пункт (01.01.2018 г.). Колькасць насельніцтва ў населеных пунктах сельсавета дадзена згодна з перапісам 2009 г.:

Больш інфармацыі Населены пункт, Статус ...

Скасаваныя населеныя пункты:

  • 13 снежня 2011 года хутар Мітраполь.
Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1206 чалавек[6], з іх 86,2 % — беларусы, 6,2 % — палякі, 5,4 % — рускія, 0,7 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (31 населены пункт) — 1816 чалавек[8].

Насельніцтва, жыхароў: 1206 (2009 г.)[5], 1080 (2017 г.), 1745 (2018 г.).

Арганізацыі і прадпрыемствы

  • ААТ «Гарадзечна».

Гандаль і сфера паслуг

  • паштовае аддзяленне сувязі ў аграгарадку Ладзенікі
  • крамы ў аграгарадках Гарадзечна і Ладзенікі, вёсках Жданавічы і Кміцянка
  • комплексна-прыёмны пункт у аграгарадках Гарадзечна і Ладзенікі.

Установы адукацыі

  • дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ладзеніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–базавая агульнаадукацыйная школа».
  • * дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гарадзечненскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя агульнаадукацыйная школа».

Установы аховы здароўя

  • ФАП у аграгарадках Гарадзечна і Ладзенікі, вёсцы Гагарына.

Культура

  • Ладзеніцкі сельскі Дом культуры
  • Гарадзечненскі сельскі Дом культуры
  • Ладзеніцкая сельская бібліятэка
  • Гарадзечненская сельская бібліятэка
  • Кміцянская сельская бібліятэка-клуб.

Славутасці

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. http://kodeksy-by.com/norm_akt/source-Гродненский%20облсовет/type-Решение/272-22.08.2017.htm Решение Гродненский облсовет 272 22.08.2017 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Новогрудского района Гродненской области
  4. Итоговые данные переписи населения Республики Беларусь 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2021. Праверана 4 лютага 2018.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads