Лазар Весялінавіч

югаслаўскі і сербскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лазар Весялінавіч (сербск.: Лазар Веселиновић; нар. 4 жніўня 1986, Нові-Сад, Сербія, СФРЮ) — сербскі футбаліст, нападнік.

Хуткія факты Лазар Весялінавіч, Нарадзіўся ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец клуба «Вайводзіна», спачатку выступаў за клубы ніжэйшых сербскіх ліг. У 2009 годзе стаў іграком клуба «Спартак Злацібар Вода», але з-за траўм не здолеў замацавацца. З 2012 года гуляў за клуб «Хайдук», у складзе якога стаў трэцім бамбардзірам чэмпіянату Сербіі сезона 2012/13 і ўвайшоў у склад сімвалічнай зборнай чэмпіянату.

«Дынама»

У ліпені 2013 года быў запрыкмечаны селекцыянерамі мінскага «Дынама», якія прыехалі ў Сербію дзеля прагляду аднаклубніка Лазара, Ненада Адамавіча. У выніку Весялінавіч быў арандаваны дынамаўцамі да канца 2013 года з правам выкупу.

У складзе «Дынама» адразу заняў месца асноўнага нападніка, быў прызваны замяніць на гэтай пазіцыі пакінуўшага клуб Касціна Курэлю. У першым жа матчы за «Дынама» (14 ліпеня супраць «Гомеля») вызначыўся голам. Трохі пазней тры галы Весялінавіча дазволілі дынамаўцам па суме двух матчаў прайсці ў Лізе Еўропы харвацкую «Лакаматыву». Але пасля гульня Весялінавіча пайшла на спад, і ў верасні ён ужо перастаў трапляць у асноўны склад. У лістападзе 2013 года вярнуўся на месца асноўнага нападніка.

«Вайводзіна»

Па заканчэнні сезона «Дынама» намагалася пакінуць Весялінавіча ў сваім складзе, але ў студзені 2014 года ён перайшоў у «Вайводзіну»[2]. У складзе «Вайводзіны» стаў уладальнікам Кубка Сербіі. У студзені 2015 года на правах арэнды апынуўся ў карэйскім клубе «Пхохан Стылерс»[3], куды праз год перайшоў на трывалай аснове.

Апошнія гады

У пачатку 2017 года вярнуўся ў Еўропу, стаўшы іграком венгерскага клуба «Мезёкёвешд». У студзені 2018 года перайшоў у бялградскі «Рад». У маі 2018 года стаў іграком «Пролетара», але неўзабаве быў аддадзены ў арэнду «Борац» (Шайкаш) з рэгіянальнай лігі. Па заканчэнні сезона 2018/19 пакінуў «Пролетар».

Remove ads

Дасягненні

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads