Лаза прырэчная

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Лаза прырэчная
Remove ads

Лаза прырэчная, Лаза паўзрэчная[1], Лаза руская[2], Лаза[3] (Salix viminalis) шматгадовая расліна роду Вярба (Salix) сямейства Вярбовыя (Salicaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Thumb
Аднагадовы парастак лазы прырэчнай
Thumb
Куст лазы прырэчнай
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Высокі куст (да 5 м вышынёй) з прамымі галінамі. Маладыя парасткі шэравата-апушаныя, часам голыя. Лісце лінейна-ланцэтнае, вострае, з загорнутымі ўніз краямі, з суцэльным краем, знізу шаўкавіста-апушанае. Каташкі тоўстыя, пухнатыя, амаль сядзячыя.

Расце па берагах рэк, азёр, пераважна на Палессі. Святлалюбная расліна. Цвіце ў сакавіку — красавіку.

Remove ads

Таксанамія

Від Лаза прырэчная уваходзіць у род Вярба (Salix) семейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).

  яшчэ 36 сямействаў (па Сістэме APG II)   яшчэ больш 500 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Вярба    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Вярбовыя     від
Лаза прырэчная
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 57 родаў  
     
Remove ads

Энергетычная сыравіна

Ва ўмераных кліматычных зонах сарты лазы прырэчнай дзякуючы іх хуткаму росту і лёгкасці вырошчвання разглядаюцца як каштоўны паліўны матэрыял у здробненым выглядзе. Паліўна-энергетычную сыравіну — паліўныя брыкеты, гранулы, дранку, прэсаванае цвёрдае паліва для тлеючых цвёрдапаліўных катлоў[4].

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 117. — 160 с. 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Salix rossica Nass.
  3. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads