Лайма Вайкуле

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лайма Вайкуле
Remove ads

Лайма Вайкуле (лат.: Laima Vaikule; нар. 7 жніўня 1947 года ў Цэсісе) — латвійская спявачка, актрыса, рэжысёр і харэограф.

Хуткія факты Лайма Вайкуле, Асноўная інфармацыя ...

Нарадзілася 31 сакавіка 1954 года ў горадзе Цэсіс. У 12 гадоў ўпершыню выступіла на сцэне, прыняўшы ўдзел у конкурсе юных вакалістаў у цэнтры культуры Рыжскага электратэхнічнага завода. Атрымала дыплом і пачала выступаць з біг-бэндам. Скончыўшы восем класаў сярэдняй школы, паступіла ў медыцынскі інстытут. У 15 гадоў, вытрымаўшы конкурс, яна стала салісткай аркестра Рыжскага радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам Райманда Паўлса.

З 1979 года выступала ў юрмальскім вар'етэ «Марская пярліна». У 1984 годзе паступіла ў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва на рэжысёрскі факультэт.

Спявачку заўважыў паэт-песеннік Ілля Рэзнік. Ён прапанаваў ёй запісаць на радыё новую песню «Начное вогнішча», дзякуючы якой Лайма трапіла ў тэлешоў «Песня-86». Адначасова ў 1986 годзе на савецка-італьянскім канцэрце зорак эстрады яна разам з Валерыем Лявонцьевым выканала новую песню «Вернісаж».

Да 1987 года яна запісала песню «Яшчэ не вечар». У лютым 1987 года ўдзельнічала ў аўтарскім вечары Паўлса, што прынесла ёй вядомасць па ўсім СССР. У тым жа годзе яна атрымала «Залатую ліру» на міжнародным фестывалі ў Чэхаславакіі за песню «Вернісаж».

Лайма Вайкуле — адзін з арганізатараў і заснавальнікаў конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай музыкі «Юрмала». Запісала некалькі паспяховых музычных альбомаў у Расіі і Латвіі, прадаўшы больш за 20 мільёнаў кампакт-дыскаў у СНД, Еўропе і ЗША. Неаднаразова выступала ў краінах СНД, Еўропы, Японіі і ЗША.

Вайкуле была пастаянным госцем музычнага конкурсу “Новая хваля”, а таксама часта выступала на радыё і тэлебачанні, на святочных канцэртах. З 2015 года з'яўляецца арганізатарам музычнага фестывалю «Laima Rendezvous Jurmala».

Вядомая як актыўная абаронца правоў жывёл. Яна вегетарыянка з этычных меркаванняў.

У жніўні 2018 года падчас гастроляў у Адэсе Вайкуле заявіла, што не паедзе выступаць у часова акупаваны Расіяй Крым, які б ганарар ёй ні прапаноўвалі. Пазней спявачка патлумачыла, што гатовая наведаць паўвостраў толькі пасля зняцця санкцый. У лютым 2022 года яна асудзіла ўварванне Расіі ва Украіну.

Remove ads

Зноскі

  1. Лайма Станиславовна Вайкуле. Биографическая справка // РИА НовостиRossiya Segodnya, 2009. Праверана 26 лістапада 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q15294742'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q821172'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads