Анексія Крыма Расіяй
адарванне і ўключэнне ў склад Расійскай Федэрацыі большай часткі тэрыторыі паўвострава Крым From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анексія Крыма Расіяй — супрацьпраўнае адрыньванне большай часткі часова акупаванага Крымскага паўвострава, размешчанага ў межах украінскіх адміністрацыйных адзінак — Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопаля, ад Украіны і аднабаковае незаконнае ўключэнне іх у склад Расійскай Федэрацыі на правах суб'ектаў федэрацыі — Рэспублікі Крым і горада федэральнага значэння Севастопаль, абвешчаны Расійскай Федэрацыяй 18 сакавіка 2014 года (нібыта ў выніку так званага «рэферэндуму аб статусе Крыма» 16 сакавіка 2014 года).

Адно з наступстваў і адна са складовых частак расійскай узброенай агрэсіі супраць Украіны з 2014 года. Анексіі ў лютым-сакавіку 2014 года папярэднічалі арганізаваныя антыўкраінскія выступы ў гарадах Крыма, блакаванне і захоп падраздзяленнямі расійскай арміі стратэгічных аб’ектаў паўвострава і воінскіх часцей Узброеных сіл РФ, у некаторых выпадках пад прыкрыццём асобных мірных жыхароў і новаствораных спецслужбамі РФ «атрадаў самаабароны Крыма», што паклала пачатак акупацыі Крыма Расіяй.
Анексія Крыма, як і псеўдарэферэндум, не прызнаная ўкраінскай дзяржавай і большасцю краін свету,[1][2][3] не прызнаная Генасамблеяй ААН,[4][5] ПАРЕ,[6][7][8] ПА АБСЕ, а таксама супярэчыць рашэнню Венецыянскай камісіі, замест гэтага расійскія ўлады трактуюць гэта як «вяртанне Крыма ў склад Расіі». Згодна з законам Украіны «Аб забеспячэнні правоў і свабод грамадзян і прававым рэжыме на часова акупаванай тэрыторыі Украіны», тэрыторыя Крымскага паўвострава ў сувязі з расійскай акупацыяй лічыцца часова акупаванай тэрыторыяй.
Remove ads
Перадгісторыя

Гэтай падзеі непасрэдна папярэднічалі шматмесячныя антыпрэзідэнцкія і антыўрадавыя акцыі ва Украіне («Еўрамайдан»), якія завяршыліся ў лютым 2014 года сілавой зменай улады. Першыя ж дзеянні апазіцыі, якая прыйшла да ўлады ў Кіеве, выклікалі ў Крыме пратэсты мясцовага, у асноўнай масе рускамоўнага, насельніцтва, чаму спрыяла актывізацыя дзеянняў рускіх грамадскіх арганізацый («Руская абшчына Крыма» і партыя «Рускае адзінства»), якія прыступілі да мабілізацыі сваіх прыхільнікаў яшчэ ў сярэдзіне студзеня 2014 года, у сувязі з абвастрэннем супрацьстаяння ў Кіеве і кампаніяй захопаў адміністрацыйных будынкаў, што разгарнулася ў шэрагу рэгіёнаў Украіны[9][10][11][12][13].
Remove ads
Ход падзей
23—24 лютага пад ціскам прарасійскіх актывістаў была здзейснена змена выканаўчых органаў улады Севастопаля, а 27 лютага, пасля таго, як рана раніцай будынкі органаў улады АР Крым былі захоплены і блакаваны некалькімі групамі ўзброеных людзей[14][15], дэпутаты Вярхоўнага Савета АР Крым, якія сабраліся ў будынку парламента, адправілі ў адстаўку ўрад Анатоля Магілёва і прынялі рашэнне аб правядзенні 25 мая агульнакрымскага рэферэндуму аб пашырэнні аўтаноміі паўвострава ў складзе Украіны[16]. Новы ўрад Крыма ўзначаліў лідар партыі «Рускае адзінства» Сяргей Аксёнаў, які заявіў пра непрызнанне новага кіраўніцтва Украіны[17][18] і звярнуўся да кіраўніцтва Расіі за «садзейнічаннем у забеспячэнні міру і спакою на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым»[19][20].
1 сакавіка Савет Федэрацыі РФ задаволіў зварот прэзідэнта Уладзіміра Пуціна аб дазволе на выкарыстанне расійскіх войскаў на тэрыторыі Украіны[21][22]. Атрадамі добраахвотнікаў і расійскімі ваеннаслужачымі былі блакаваны ўсе аб’екты і вайсковыя часці УС Украіны на тэрыторыі паўвострава, камандаванне якіх адмовілася падпарадкавацца ўраду Крыма[23].
6 сакавіка пытанне рэферэндуму было зменена. У абыход украінскай Канстытуцыі[24], на галасаванне было вынесена пытанне аб далучэнні Крыма да Расіі. 11 сакавіка Вярхоўным Саветам Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопальскім гарадскім саветам была прынята Дэкларацыя аб незалежнасці[25][26]. 16 сакавіка быў праведзены рэферэндум пра статус Крыма[27], на падставе вынікаў якога была ў аднабаковым парадку абвешчана незалежная Рэспубліка Крым, якая падпісала з Расіяй дагавор аб уваходжанні ў склад РФ[28][29].
Асобую пазіцыю заняў Меджліс крымскататарскага народа, прэтэндуючы на ролю прадстаўнічага органа крымскіх татараў. 21-23 лютага ён арганізаваў масавыя акцыі ў падтрымку новай украінскай улады, 26 лютага паспрабаваў арганізаваць захоп будынка крымскага парламента і перашкодзіць працы дэпутатаў, а 15 сакавіка заявіў аб непрызнанні рэферэндуму, «які праводзіцца з мэтай змяніць тэрытарыяльную прыналежнасць Крыма», легітымным і адпаведным міжнароднаму праву і Канстытуцыі Украіны. Меджліс заявіў, што «катэгарычна адпрэчвае любыя спробы вызначыць будучыню Крыма без свабоднага волевыяўлення крымскататарскага народа — карэннага народа Крыма» і што толькі крымскім татарам належыць права вырашаць, у якой дзяржаве жыць крымскататарскаму народу. Паводле пераканання Меджліса, «аднаўленне правоў крымскататарскага народа і рэалізацыя ім права на самавызначэнне на сваёй гістарычнай Радзіме павінны ажыццяўляцца ў складзе суверэннай і незалежнай Украінскай дзяржавы»[30].
Большасць дзяржаў-членаў ААН не прызнае крымскі рэферэндум[31][32]. Заходняя супольнасць («Вялікая сямёрка», дзяржавы-члены НАТА, Еўрасаюза, Савета Еўропы) расцаніла дзеянні Расіі як агрэсію, анексію часткі ўкраінскай тэрыторыі, парушэнне яе тэрытарыяльнай цэласнасці[33][34][35][36][37][38][39][40][41][42]. Непрыманне Захадам расійскіх дзеянняў у Крыме прывяло да адмовы заходніх лідараў ад супрацоўніцтва з Расіяй у фармаце «Вялікай васьмёркі» і стала адной з прычын увядзення заходніх санкцый супраць Расіі[43][44]. Расія, у сваю чаргу, разглядае далучэнне Крыма як рэалізацыю права на самавызначэнне[45] насельніцтва Крыма, «якое паўстала» супраць сілавой змены ўлады ў краіне[46]. Сама Украіна не прызнае далучэнне Крыма да Расіі[47]; 15 красавіка 2014 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон, які абвясціў АР Крым і горад Севастопаль тэрыторыямі, акупаванымі ў выніку «ўзброенай агрэсіі Расійскай Федэрацыі»[48][49][50].
27 сакавіка 2014 года Генеральная Асамблея ААН большасцю галасоў прыняла рэзалюцыю пра сваю прыхільнасць тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў яе міжнародна прызнаных граніцах, непрызнанне крымскага рэферэндуму і абгрунтаваных ім змяненняў статусу АР Крым і горада Севастопаля[51] .
Remove ads
Міжнародная рэакцыя

Далучэнне Крыма да Расіі выклікала пераважна негатыўную міжнародную рэакцыю. Заходняя супольнасць («Вялікая сямёрка», дзяржавы-члены НАТА, Еўрасаюза, Савета Еўропы) расцаніла дзеянні Расіі як агрэсію, анексію ўкраінскай тэрыторыі, падрыў яе тэрытарыяльнай цэласнасці[33][34][35][36][37][38][39][40][41][42]. Расія, у сваю чаргу, разглядае далучэнне Крыма як рэалізацыю правы мясцовага насельніцтва на самавызначэнне[45].
27 сакавіка 2014 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, якая мае рэкамендацыйны характар і абвяшчае, што агульнакрымскі рэферэндум 16 сакавіка 2014 года не мае законнай сілы[53]. З 193 дзяржаў-членаў ААН «за» прыняцце рэзалюцыі прагаласавалі 100 дзяржаў, «супраць» — 11 (Арменія, Беларусь, Балівія, Венесуэла, Куба, КНДР, Зімбабвэ, Нікарагуа, Расія, Сірыя, Судан[54]), устрымаліся — 58, не галасавалі — 24[55][56].
Зноскі
- Кабінет Міністрів України - Україна ніколи ні за яких обставин не визнає анексію Криму, - Арсеній Яценюк . www.kmu.gov.ua (22 квітня 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2021. Праверана 17 лістапада 2020.
- Помпео: США ніколи не визнають анексії Криму . Deutsche Welle. Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2021. Праверана 17 лістапада 2020.
- ЄС ніколи не визнає анексію Криму – заява . Українська правда (11 квітня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2021. Праверана 17 лістапада 2020.
- Генасамблея ООН підтримала територіальну цілісність України . Українська правда (27 березня 2014). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 17 лістапада 2020.
- Генасамблея ООН ухвалила резолюцію на підтримку України . BBC News Україна (27 березня 2014). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2020. Праверана 17 лістапада 2020.
- ПАРЄ підтримала Україну та засудила дії Росії в Криму . Українська правда (9 квітня 2014). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 17 лістапада 2020.
- ПАРЄ засудила анексію Криму Росією . BBC News Україна (9 квітня 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2021. Праверана 17 лістапада 2020.
- ПАРЄ ухвалила резолюцію із засудженням анексії Криму Росією . УНІАН. Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2021. Праверана 17 лістапада 2020.
- Снова ДНД? Архівавана 2 жніўня 2016.
- Паўставайце, людзі рускія! Архівавана 2 жніўня 2016.
- Зварот Прэзідыума Вярхоўнага Савета Аўтаномнай Рэспублікі Крым . Крымские известия (28 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2014. Праверана 25 кастрычніка 2014.
- Севастопальскі гарадскі савет заявіў, што не будзе падпарадкоўвацца нелегітымнай украінскай уладзе . газета Новый Севастополь. Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2014. Праверана 2 снежня 2014.
- "Зварот Старшыню Савета міністраў АРК Сяргея Аксёнава". Пресс-служба Верховного Совета АРК. 2014-03-01. Архівавана з арыгінала 2014-11-08. Праверана 2014-11-08.
- «Прямая линия с Владимиром Путиным» . // kremlin.ru (17 красавіка 2014). Праверана 17 красавіка 2014.
- За рэзалюцыю Генеральнай Асамблеі ААН, якая пацвярджае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, прагаласавалі 100 краін з 193 краін-членаў ААН — Backing Ukraine’s territorial integrity, UN Assembly declares Crimea referendum invalid.
- Рэзалюцыя «Відавочнае, грубае і нявыпраўленае парушэнне Расійскай Федэрацыяй хельсінкскіх прынцыпаў» // Бакінская дэкларацыя і рэзалюцыі, прынятыя Парламенцкай асамблеяй АБСЕ на дваццаць трэцяй штогадовай сесіі. Баку, 28 чэрвеня — 2 ліпеня 2014 года Архівавана 9 ліпеня 2014.
- NATO Secretary-General: Russia's Annexation of Crimea Is Illegal and Illegitimate (англ.). Брукінгскі інстытут (19 сакавіка 2014).
- Press Briefing by Press Secretary Jay Carney, 3/18/2014(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2016. Праверана 2 ліпеня 2015.
- Высновы Еўрапейскага Савета наконт Украіны (21/03/2014) Архівавана 6 сакавіка 2016.
- Invasion of Ukraine by Russia (англ.). Европейский парламент (13 сакавіка 2014). — Texts adopted. Thursday, 13 March 2014 - Strasbourg. Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2015. Праверана 15 чэрвеня 2015.
- Прадстаўнік МЗС Украіны: Кіеў не прызнае далучэнне Крыма да Расіі . ІТАР-ТАСС (18 сакавіка 2014 года, 17:56). — «Мы не прызнаём і не прызнаем ніколі ні так званай незалежнасці, ні так званага пагаднення аб далучэнні Крыма да РФ <…> Тое, што адбылося сёння ў Маскве, не мае анічога агульнага ні з дэмакратыяй, ні з правам, ні з разумным сэнсам»
- Закон Украіны «Аб забеспячэнні правоў і свабод грамадзян і прававым рэжыме на часова акупаванай тэрыторыі Украіны» ад 15 красавіка 2014 года
- Дэпутаты абаранілі правы ўкраінцаў у акупаваным Крыме . Сегодня (15 апреля 2014 года, 14:58).
- Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны . // ИТАР-ТАСС (27 сакавіка 2014).
- Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны . ИТАР-ТАСС (27 сакавіка 2014). Праверана 27 сакавіка 2014.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads