Дом па праспекце Незалежнасці, 19
Мінск From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дом па праспекце Незалежнасці, 19 — жылы дом у Мінску, размешчаны на рагу праспекта Незалежнасці і Камсамольскай вуліцы (дом № 23). Пабудаваны ў 1952 годзе па праекце архітэктара Г. Баданава. Помнік савецкай грамадзянскай архітэктуры з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны[1].
У будынку размешчаны крамы «Ласуха» (руск.: Лакомка), «Кветкі», сувенірная крама «Кірмаш», Цэнтральная кнігарня, кафэ «У Францыска».
У 1968 годзе крама «Ласуха» рэканструявана па праекце архітэктара Я. Клапера пры ўдзеле мастачкі В. Грыгарышынай[2]. У 2016 годзе крама адкрылася пасля чарговай рэканструкцыі, у гандлёвай зале з’явілася невялікая зона адпачынку і кавярня[3].
Remove ads
Архітэктура

Цагляны будынак мае Г-падобную ў плане форму і складаецца з 2 аб’ёмаў, аб’яднаных кароткім корпусам. Вуглавая частка зрэзана. Кампазіцыя фасадаў двух’ярусная. 2 першыя паверхі сярэдняй часткі руставаныя, 2-і ярус дэкарыраваны пілястрамі карынфскага ордара, завершаны балюстрадай і фрызам з лепкай. Пластыка фасадаў узбагачана франтончыкамі і балконамі з балюстраднай агароджай[1].

У аснове планіроўкі дома — тыпавыя секцыі (архіт. С. Кавыкоў). Індывідуальную распрацоўку атрымала вуглавая секцыя[1].
Remove ads
Зноскі
- 158к. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads