Ланкастэры

англійская каралеўская дынастыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Ланкастэры
Remove ads

Ланка́стэры (англ.: House of Lancaster) — бакавая галіна каралеўскага дому Плантагенетаў.

Хуткія факты Ланкастэры, Тытулы ...
Remove ads

Сімвал Ланкастэраў

Thumb
Генры Артур Пейн. Сцэна ў садзе Тэмпла ў першай частцы п’есы «Генрых VI[en]», дзе прыхільнікі варожых фракцый выбіраюць чырвоныя і белыя ружы

Пышная і вельмі яркая дамаская ружа з моцным прыемным пахам была самай распаўсюджанай і любімай сярод усіх шматлікіх відаў сярэднявечных руж. Меркавана, у 1250 годзе яе прывёз у Праванс з мусульманскага Усходу адзін з удзельнікаў Крыжовых паходаў — граф Шампані Цібо IV Вялікі, празваны Спеваком. Паводле легенды, граф Ланкастэрскі, зачараваны гэтай ружай у адным з садоў Францыі, захапіў яе да сябе на радзіму[3]. У памяці пакаленняў умацавалася, што пунсовая дамаская ружа стала сімвалам гэтага магутнага дому, у часы шматгадовай барацьбы з Ёркамі за карону краіны. Аднак у гербе Ланкастэраў не было пунсовай ружы, упершыню яе з белай ружай аб’яднаў у сваім гербе Генрых VII Цюдар, які лічыў сябе спадчыннікам і Ланкастэраў, і Ёркаў (праз жонку). Эпізод з выбарам руж, які паказаны Шэкспірам у першай частцы п’есы «Генрых VI», цалкам выдуманы ім.

Remove ads

Гісторыя

Заснавальнікам дому Ланкастэраў з’яўляецца Джон Гонт (ці Іаан Генцкі, празваны так па месцы нараджэння), герцаг Ланкастэр (1340—1399) — трэці выжылы сын англійскага караля Эдуарда III. Сын Джона Гонты Генрых Болінгбрак (1367—1413) у 1399 годзе зрынуў свайго стрыечнага брата Рычарда II, і стаў каралём пад імем Генрыха IV, захаваўшы (як і яго сын і ўнук) тытул герцага Ланкастэра. сын Генрых V (1387—1422), кароль Англіі (1413—1422), у сваю чаргу яго спадчыннікам стаў адзіны сын Генрых VI (1421—1471). Генрых VI стаў каралём ва ўзросце 10 месяцаў, і за яго кіравалі яго дзядзькі, Джон, герцаг Бедфард, і Хамфры, герцаг Глостэр. Ён таксама быў каранаваны (падчас Стагадовай вайны) як кароль Францыі. Генрых VI пакутаваў на псіхічныя расстройствы. У 1461 годзе ён быў зрынуты прадстаўнікамі іншай бакавой галіны Плантагенетаў, Ёркамі. Але ў 1470 годзе, падчас войны Пунсовай і Белай ружы, ён на некалькі месяцаў ізноў стаў каралём — да красавіка 1471 года, пасля чаго быў ізноў звергнуты і забіты. Незадоўга да гэтага яго адзіны сын Эдуард, прынц Уэльскі, загінуў у бітве пры Т’юксберы, так што з забойствам Генрыха VI галіна Ланкастэраў па мужчынскай лініі згасла.

Генрых VII, заснавальнік дынастыі Цюдараў, які заняў прастол у 1485 годзе, быў нашчадкам пазашлюбнага (пасля ўзаконенага) сына Джона Гонта[4] і лічыўся спадчыннікам дому Ланкастэраў. Узыйшоўшы на прастол, ён прыняў таксама тытул герцага Ланкастэрскага, які з таго часу непадзельны з брытанскай каронай.

Remove ads

Гл. таксама

• Спіс герцагскіх тытулаў Брытанскіх астравоў

Зноскі

1. Ланкастер, графский и герцогский титул // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVII. — С. 331.

2. Ланкастерская династия // Большая советская энциклопедия / под ред. О. Ю. Шмидт — 1 — М.: Акционерное общество «Советская энциклопедия», 1920.

3. Marty-Duffaut Josy. Le Potager du Moyen Âge. — P. 199.
4. Праз сына Джона Гонта, Джона Бофарта, 1-га графа Сомерсет, яго сына, Джона Бофарта, 1-га герцага Сомерсет, і яго дачку, Маргарэт Бофарт, маці Генрыха VII
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads