Лапіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ла́піцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Лапічы.
Remove ads
Геаграфія
Лапіцкі сельсавет знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Асіповіцкага раёна.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Асіповіцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Асіповіцкім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. З 20 верасня 1944 года сельсавет у складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бабруйскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Асіповіцкага раёна. 20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з Градзянскага сельсавета перададзены вёскі Амінавічы і Пагарэлае[1].
Remove ads
Насельніцтва
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (26 населеных пунктаў) — 3184 чалавекі[2], з іх 84,6 % — беларусы, 11,3 % — рускія, 2,5 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года (28 населеных пунктаў) — 1529 чалавек[4].
Цікавая інфармацыя
Самы вялікі сельсавет раёна[5].
Зноскі
- Саветы за работай Старшыня сельвыканкама мае як правы, так і абавязкі! №67(недаступная спасылка)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads