Ларарый

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ларарый
Remove ads

Ларарый (lararium, ад лац.: lares) — у рымскім доме — культавае памяшканне ці месца глыбокай пашаны хатнім багам — ларам, пенатам. Назва «ларарый» вядома з імператарскага перыяду, перш алтар звалі sacrarium, sacellum ці aedicula.

Thumb
Ларарый з Пампеі.

Першапачаткова ларарый знаходзіўся ў атрыі, пазней у кухні ці спальні, часам у садзе ці перыстылі. Ларарый мог быць упрыгожаны калонамі, скляпеннямі, роспісамі. У пампейскіх дамах ларарый прадстаўлены ў выглядзе пакоя ці архітэктурнага ўпрыгожвання сцяны, нішы, роспісу на сцяне.

Часта ў ларарыі выстаўляліся і скульптурныя выявы продкаў. Штодня пасля сну дамачадцы маліліся ля ларарыя, падчас трапез пакідалі дары з ежай і віном, развітваліся пры ад’ездзе, прасілі поспеху і абароны.

Remove ads

Літаратура

  • Georgius Boyce. Corpus of the Lararia of Pompeii. Rome, 1937.
  • Christophorus Höcker. Lararium // Der Neue Pauly (DNP). Vol. 6, Stuttgart, 1999, ISBN 3-476-01476-2, Coll. 1145.
  • Thomas Fröhlich. Lararien- und Fassadenbilder in den Vesuvstädten. Untersuchungen zur „volkstümlichen“ pompejanischen Malerei. Mitteilungen des Deutschen Archäologischen Instituts, Römische Abteilung, 32. Ergänzungs-Heft. von Zabern, Mainz, 1991, ISBN 3-8053-1202-4.
  • Annemarie Kaufmann-Heinimann. Götter und Lararien aus Augusta Raurica. Herstellung, Fundzusammenhänge und sakrale Funktion figürlicher Bronzen in einer römischen Stadt. Forschungen in Augst Bd. 26. Römermuseum, Augst, 1998, ISBN 3-7151-0026-5.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads