Ларыса Аляксандраўна Жуніна

вучоны ў галіне хімічнай тэхналогіі сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ларыса Аляксандраўна Жу́ніна[2] (25 ліпеня 191418 кастрычніка 1981) — вучоны ў галіне хімічнай тэхналогіі сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў (тэхналогіі шкла)[2], доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1970).

Хуткія факты Ларыса Аляксандраўна Жуніна, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў горадзе Мсціслаў Магілёўскай губерні (зараз у Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1938 годзе скончыла Беларускі політэхнічны інстытут. Працавала на шклозаводзе ў пасёлку Вялікая Вішэра пад Ленінградам[3]. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пераехала разам з прадпрыемствам у горад Бор і працавала на Борскім шклозаводзе[3]. З 1946 г. Л. А. Жуніна ў Мінску. Працавала інжынерам, асістэнтам на кафедры сілікатаў Беларускага політэхнічнага інстытута і вучылася ў аспірантуры[3]. У 1950 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю, у 1967 годзе доктарскую. З 1970 года прафесар кафедры тэхналогіі сілікатаў політэхнічнага інстытута. З 1976 года ў Беларускім тэхналагічным інстытуце (сучасны Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт) на кафедры тэхналогіі сілікатаў.

Памерла 18 кастрычніка 1981 года.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Займалася даследаваннем механізмаў стварэння сілікатных матэрыялаў, распрацоўкай новых відаў шкла і сіталаў са спецыяльнымі ўласцівасцямі, у тым ліку з выкарыстаннем недыфіцытных матэрыялаў і шлакаў. З’яўляецца аўтарам больш за 250 друкаваных прац і каля 20 аўтарскіх пасведчанняў[3]. Уваходзіла ў склад спецыялізаваных саветаў па прысуджэнні вучоных ступеней кандыдата і доктара навук[3].

Сярод апублікаванага:

  • Изучение физико-химических процессов, происходящих в сульфатной известково-кремнеземной шихте при нагревании: автореферат диссертации … кандидата технических наук / Л. А. Жунина. — Минск, 1949.
  • Пироксеновые ситаллы / Под ред. доктора технических наук профессора Н. М. Павлушкина — Минск: БГУ им. В. И. Ленина, 1974. — 221, [3] с.- ил.
Remove ads

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — С. 449. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13028710'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q14271902'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q24038848'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads