Ларыса Аляксандраўна Мурына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ларыса Аляксандраўна Мурына (22 сакавіка 1936, в. Куляшыха, Хараўскі раён, Валагодская вобласць, Расія — 20 чэрвеня 2017) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання рускай мове. Доктар педагагічных навук (1986), прафесар (1987).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Баранавіцкі настаўніцкі інстытут (1955), Азербайджанскі педагагічны інстытут моў (кваліфікацыя «Настаўнік рускай мовы і літаратуры», 1963).
Працавала ў Ружанскай сярэдняй школе (Брэсцкая вобласць), школах і вышэйшых навучальных установах г. Баку (Азербайджан), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1970—2005, філалагічны факультэт, кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры, прафесар, у 1988—2003 — загадчык кафедры, 1996—2002 — дэкан факультэта), Нацыянальным інстытуце адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (з 2005, лабараторыя гуманітарнай адукацыі, галоўны навуковы супрацоўнік).
Навуковыя інтарэсы: культура маўлення; рыторыка; тэорыя і методыка выкладання рускай і беларускай моў; беларуска-рускія моўныя ўзаемадзеянні.
Remove ads
Узнагароды
Званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2001).
Бібліяграфія
- Методические основы обучения культуре русской речи в школах Белоруссии : автореферат диссертации … доктора педагогических наук : 13.00.02 / Мурина Лариса Александровна. ― Москва, 1985.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads