Ларыса Мікалаеўна Федчанка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ларыса Мікалаеўна Федчанка (30 ліпеня 1925, Рагачоў, Бабруйская акруга — 24 жніўня 1996) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1975).
Remove ads
Біяграфія
У 1949 годзе скончыла Беларускі тэатральны інстытут. З 1949 года працавала ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. З 1953 года — у Тэатры драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе, у Бабруйскім вандроўным тэатры. З 1970 года — у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча.
Творчасць
Ролі ў тэатры
- «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы — Насця
- «Злыдзень» А. Петрашкевіча — Дзюркіна
- «Несцерка» В. Вольскага — Мальвіна
- «Вечар у Люцынцы» паводле твораў В. Дуніна-Марцінкевіча — Грыпіна
- «Мікітаў лапаць» М. Чарота — Грыпіна
- «Янка і Ружа» У. Ягоўдзіка — Каралева
- «Даходнае месца » А. Астроўскага — Кукушкіна
- «Васа Жалязнова» М. Горкага — Васа
- «Дзядзька Ваня» А. Чэхава — Алена Андрэеўна
- «Дзіўная місіс Сэвідж» Дж. Патрыка — місіс Сэвідж
- «Апошні прыпынак» Э. М. Рэмарка — Ганна Вальтэр
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads