Ларыса Уладзіміраўна Языковіч
гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ларыса Уладзіміраўна Языковіч (нар. 16 верасня 1954, г. Ганцавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1982). Галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» (з 2010).
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Скончыла БДУ (1977). З 1977 у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі, з 1995 у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» (з 1996 загадчык рэдакцыі гісторыі Беларусі, з 2003 — гісторыі, філасофіі, эканомікі і права), адначасова ў 1995—2000 у Інстытуце гісторыі.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
Даследуе пытанні міжнароднай дзейнасці Беларусі і яе ўдзел у рабоце спецыялізаваных устаноў ААН, гісторыю беларускай дыяспары ў краінах далёкага і блізкага замежжа, рэлігійна-царкоўнае жыццё беларускай эміграцыі.
Выбраная бібліяграфія
- Удзел БССР у дзейнасці ЮНЕСКА па выкарыстанні сродкаў масавай інфармацыі ў інтарэсах міру // Весці. АН БССР. Сер. грамад. навук. 1980. № 5.
- Деятельность Белорусской ССР в ЮНЕСКО / Л. В. Языкович. — Мн.: Наука и техника, 1986. — 59, [2] с.
- Рэлігійнае жыццё беларускай эміграцыі // Беларусіка=Albaruthenica. Мн., 1992. Кн. 2;
- Рэлігійны друк і духоўнае жыццё беларускай эміграцыі // Беларусіка=Albaruthenica. 1995. Кн. 5.
- Праваслаўныя беларусы ў грамадска-палітычным жыцці ЗША // Беларусіка=Albaruthenica. 1995. Кн. 5.
- Праваслаўныя беларусы на эміграцыі: Праблемы і ўзаемадачыненні // Беларусіка=Albaruthenica. 1997. Кн. 6, ч. 1.
- Беларуская царква на эміграцыі як захавальніца духоўнай нацыянальнай спадчыны // Славянскія культуры пасля другой сусветнай вайны: Матэрыялы міжкар. навук. канф. Мн., 1996.
- Беларускі рэлігійны друк на эміграцыі як крыніца па гісторыі беларускай дыяспары // Замежная архіўная беларусіка: Матэрыялы міжнар. навук. канф. Мн., 1998.
Remove ads
Узнагароды
- Медаль Францыска Скарыны (3 чэрвеня 2020)[1].
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads