Ларыса Філалогаўна Аляксеева
артыстка оперы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ларыса Філалогаўна Аляксеева (29 кастрычніка 1907[1], Луцк, Валынская вобласць — 18 лютага 1998) — беларуская савецкая спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Народная артыстка БССР (1944)[2].
Remove ads
Біяграфія
Скончыла музычны тэхнікум імя Гнесіных у Маскве (1936). У 1937—1941 і 1944—1946 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У часы вайны, а таксама ў 1946—1948 салістка Вялікага тэатра СССР[2]. Працавала ў Свярдлоўскім і Кіраўскім тэатрах. У 1950—1954 гадах салістка Маскоўскай філармоніі.
Валодала голасам мяккага, прыгожага тэмбру, музычнасцю, сцэнічным абаяннем. Першая выканала партыю Марфачкі («Алеся» Я. Цікоцкага, канцэртнае выкананне, 1944). Стварыла на беларускай сцэне вобразы Марфы («Царская нявеста » М. Рымскага-Корсакава ), Разіны («Севільскі цырульнік» Д. Расіні), Віялеты («Травіята» Д. Вердзі), Мікаэлы («Кармэн» Ж. Бізэ)[2]. У свой канцэртны рэпертуар уключала беларускія народныя песні[2].
Remove ads
Зноскі
- Этот день в истории 29 октября (руск.)(недаступная спасылка). «Советская Белоруссия» (29 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2016. Праверана 26 лютага 2025.
- т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads