Ларэнца II Медычы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ларэнца II Медычы
Remove ads

Ларэнца II дзі П’ера дэ Медычы (італ.: Lorenzo di Piero de' Medici; 12 верасня 1492 — 4 мая 1519) — капітан-генерал Фларэнційскай рэспублікі з 1516 года і герцаг Урбінскі з 1516 года з роду Медычы. Сын П’ера II Няўдачлівага і Альфансіны Арсіні, унук Ларэнца Цудоўнага, бацька Кацярыны Медычы.

Хуткія факты Капітан-генерал Фларэнційскай рэспублікі, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Папа Рымскі Леў X з роду Медычы, клапоцячыся пра сямейныя інтарэсы, перадаў 24-гадоваму пляменніку Ларэнца валоданне герцагствам Урбінскім, адабраным у роду дэла Роверэ. Франчэска Марыя I дэла Роверэ ў час Урбінскай вайны здолеў вярнуць сабе ўладанне горадам. Ларэнца ўзначаліў 10-тысячны атрад, які адправіўся на заваяванне Урбіна, але быў паранены і вярнуўся ў Таскану ні з чым. Вярнуць сабе ўладанне горадам ён змог паводле Урбінскага дагавора 1517 года, які завяршыў вайну.

Ларэнца дэ Медычы быў жанаты з Мадлен дэ ла Тур, графіняй Авернскай. Іх дачка Кацярына Медычы (будучая каралева Францыі) нарадзілася за тры тыдні да смерці бацькі. Алесандра Медычы, герцаг Фларэнцыі быў яго пазашлюбным сынам.

Заўчасная смерць герцага Урбінскага наступіла, верагодна, ад сіфілісу. Паводле маршала дэ Фларанжа, Ларэнца ўжо да часу шлюбу быў хворы і перадаў гэту хваробу Мадлен.

Ларэнца дэ Медычы ў капэле Медычы ў грандыёзнай грабніцы, пабудаванай Мікеланджэла. Трактат фларэнційскага пісьменніка Нікало Макіявелі «Уладар» (1513) прысвечаны Ларэнца дэ Медычы як маладому кіраўніку, які мог бы аб’яднаць усю Італію, выслаўшы замежных акупантаў.

Remove ads

Зноскі

1. Lorenzo di Piero de' Medici, duca di Urbino // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Lundy D. R. Lorenzo II de Medici, Duca di Urbino // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
4. Н. Любович Екатерина Медичи // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIа. — С. 577–578.

5. Catherine de' Medici // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 5. — P. 528–529.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads