Ластаўневыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ластаўневыя[1] (Asclepiadoideae) — падсямейства двухдольных зрослапялёсткавых раслін сямейства Apocynaceae.
Remove ads
Сістэматыка

Згодна з APG II Asclepiadoideae лічыліся асобным сямействам Asclepiadaceae. Аднак малекулярныя дадзеныя сведчаць аб тым, што група эвалюцыйна паходзіць ад Apocynaceae, і, таму згодна з апошняй батанічнай сістэматыкай APG III таксон быў рэкатэгарызаваны як падсямейства сямейства Apocynaceae. У яго ўваходзяць 214 родаў, з якіх больш за тры дзясяткі сукулентных, і каля 2 400 відаў.
Remove ads
Агульная біямарфалагічная характарыстыка
Кусты, паўкусты, шматгадовыя ці аднагадовыя травяністыя расліны, часта з павойнымі сцебламі. Лісце размяшчаецца чаргова, супратыўна або кольцава. Ліставыя пласціны — простыя, цэльнакрайнія, без прылісткаў. Кветкі правільныя, абодваполыя, адзінкавыя або сабраны ў суквецці. Плод — сухая лісцянка, якая раскрываецца па шве. Насенне часцей за ўсё мае чубок шаўкавістых валасінак.
Распаўсюджанне
Прадстаўнікі гэтага сямейства распаўсюджаныя пераважна ў тропіках і субтропіках. Распаўсюджаны ў Амерыцы, Афрыцы, Усходняй Азіі. Некаторыя нешматлікія віды растуць ва ўмераных шыротах.
Сукулентныя роды сямейства паходзяць з Паўднёвай Афрыкі (Hoodia, Huernia, Stapelia, Caralluma, Tavaresia). Ceropegia расце ў Цэнтральнай, Паўднёва-Усходняй Афрыцы, на Мадагаскары і на Канарскіх астравах, у Індыі. Hoya распаўсюджаная ў Індыі, Кітаі, на Малайскім архіпелагу і на паўночным усходзе Аўстраліі.
Выкарыстанне
Некаторыя віды сямейства выкарыстоўваюць як лекавыя расліны. Прымяняюцца пры сардэчных, гінекалагічных і іншых захворваннях. Многія віды вырошчваюць як дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Asclepiadaceae
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
