Лахвіца

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лахві́ца — рака ў Бялыніцкім і Магілёўскім раёнах, правы прыток ракі Лахва (басейн Дняпра).

Хуткія факты Лахвіца, Характарыстыка ...

Даўжыня 19 км. Плошча вадазбору 75 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Ермалавічы Бялыніцкага раёна, вусце за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Савасцянавічы Магілёўскага раёна. Рэчышча каналізаванае на працягу 5,5 км (выток — 0,6 км ніжэй моста каля паўднёвай ускраіны вёскі Ермалавічы). Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. На рацэ каля вёсак Лубнішча і Нікіцінічы Магілёўскага раёна плаціна і сажалка плошчай 12 га.

Remove ads

Гісторыя

У 1636 годзе згадваецца фальварак Лахвіца ў складзе маёнтка Княжыцы ўдавы вялікага пісара літоўскага Крыштафа Стэфана Сапегі Ганны Аляксандраўны (у дзявоцтве Галоўчынскай) у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2]. У 1663 годзе ў складзе таго ж маёнтка згадваецца сяло Лахвіца[3].

Зноскі

  1. НГАБ, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 32
  2. НГАБ у Мінску, ф. 1817, воп. 1, спр. 52, с. 310

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads