Княжыцы (Магілёўскі раён)

аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Княжыцы (Магілёўскі раён)map
Remove ads

Кня́жыцы[2] (трансліт.: Kniažycy, руск.: Княжицы) — аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці, каля ракі Лахва. Адміністрацыйны цэнтр Княжыцкага сельсавета. Месцяцца за 10 км на захад ад Магілёва, каля шашы Магілёў — Мінск (колішні Віленскі тракт).

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Упершыню Княжыцы згадваюцца ў 1501 годзе як уладанне жонкі вялікага князя Аляксандра Алены Іванаўны. У Старадубскую вайну ў 1535 годзе вёску спаліла войска маскоўскага ваяводы Івана Шуйскага. Па аднаўленні Княжыцы выраслі да мястэчка, у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. У 1645 г. ва ўласнасці ў Юрыя Галоўчынскага, пасля смерці якога перайшлі ягонай жонцы Барбары з Друцкіх-Сакалінскіх, якая пазней выйшла замуж за лідскага харунжага Яна Курча, у іх сумесным уладанні Княжыцы згадваюцца ў 1654 г.[3] У 1748 годзе згадваецца сінагога.

У 1681 годзе харунжы вялікі Канстанцін Пац заснаваў у Княжыцах кляштар дамініканцаў. Першы касцёл быў драўляным. У XVIII стагоддзі кляштар атрымаў значныя ахвяраванні ад нашчадкаў першага фундатара і шляхцічаў Крукоўскіх. Пасля 1750 года пачалося будаўніцтва мураванага касцёла, асвечанага ў 1780 годзе архібіскупам магілёўскім Станіславам Богуш-Сестранцэвічам[4].

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Княжыцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Магілёўскім павеце Магілёўскай губерні. Станам на 1785 год у мястэчку было 43 двары, на 1848 год — 147 двароў, на 1861 год — 72 двары, на 1880 год — 93 двары.

У 1801 годзе ў Княжыцах завяршылася будаўніцтва драўлянага кляштарнага корпуса з мураваным флігелем. Па здушэнні вызваленчага паўстання 1830—1831 гадоў расійскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканцаў, а па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў — гвалтоўна перарабілі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. Да 1872 года завяршылася мураўёўскай рэканструкцыя колішняга касцёла, калі над ім надбудавалі 4 купалы-цыбуліны.

У канцы XIX стагоддзя ў Княжыцах існавалі царкоўна-прыходская школа і народнае вучылішча, дзве царквы, сінагога, 8 млыноў, паўтара дзясятка лавак, а таксама два бровары.

1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Княжыцы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі перайшлі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Княжыцы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавета.

Пастановай Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў ад 29 ліпеня 2008 г. № 13-5 вёскі Княжыцы і Сумарокава пераўтвораны ў аграгарадок Княжыцы-Сумарокава[5].

Remove ads

Насельніцтва

Інфраструктура

У вёсцы размяшчаецца школа (245 вучняў у 2004 годзе), пры якой працуе музей мясцовага ўраджэнца — мастака і мастацтвазнаўцы Паўла Масленікава. Таксама працуюць крама, пошта і бальніца1980 года) на амаль 100 месцаў. З 2001 года існуе дзіцячы прытулак на 15 месцаў[6].

Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2003 года №11 будынак мясцовага касцёла ўключылі ў спіс гістарычна-культурных каштоўнасцей краіны[7].

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Касцёл Святога Мікалая

Славутасці

Страчаная спадчына

  • Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (XVII ст.)
  • Кляштар кармелітаў (XVIII—XIX стст.)

Славутыя выхадцы

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q830106'></a>
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. НГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 81, с. 143
  4. Наталля Пятровіч, Аляксандр Ярашэвіч. Княжыцкі кляштар дамініканцаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0041-2. С. 216.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads