Лача

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лачаmap
Remove ads

Ла́ча, Лачэ (руск.: Ла́ча, Лаче[2]) — прэснаводнае возера на поўдні Архангельскай вобласці Расіі, у Каргапальскім раёне, за 3 км ад горада Каргапаль.

Хуткія факты Лача, Лачэ, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 334[2][3] км². Даўжыня 32,5[1] км, найбольшая шырыня 13,9[1] км. Найбольшая глыбіня 5,4 м, сярэдняя — 1,6[1] м. Аб’ём вады ў возеры 0,54[1] км³. Плошча вадазбору 12 600[3] км². Ваганні ўзроўню вады складаюць ад 0,8 да 2,7 м[1].

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Берагавая лінія слаба звілістая. Заходнія берагі возера нізкія і забалочаныя, усходнія больш высокія і сухія. Берагі пясчаныя, месцамі з валунамі і галькай. Паўднёвая частка возера больш глыбокая. Дно высцілае іл, месцамі пясок. Возера значна зарастае ў прыбярэжнай зоне. Замярзае Лача ў канцы кастрычніка, вызваляецца ад лёду да канца красавіка.

У паўночнай частцы з возера выцякае рака Анега. Упадаюць рэкі Кінема, Коўжа, Свідзь, Лёкшма, Ухта, Ціхманьга, Карма, Пеценьга і інш. Паўднёва-заходнюю частку акваторыі возера займае Лачскі дзяржаўны прыродны біялагічны заказнік.

Remove ads

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 248. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads