Лашанскае

вадасховішча ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лаша́нскае — вадасховішча ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на рацэ Лоша, каля аграгарадка Лоша.

Хуткія факты Лашанскае, Размяшчэнне ...

Вадасховішча створана ў 1967 годзе. Плошча паверхні 3,45 км². Даўжыня 3 км, найбольшая шырыня 1,8 км. Найбольшая глыбіня 4,5 м, сярэдняя 1,6[1] м. Аб’ём вады 5,4 млн м³. Сярэднегадавы аб’ём сцёку 12,5[1] млн м³/год. Ваганні ўзроўню вады да 1,5 м.
Катлавінай вадасховішча з’яўляецца частка забалочанай поймы ракі Лоша. Берагі спадзістыя, месцамі зліваюцца з поймай ракі Лоша[1]. Дно пераважна тарфяністае.

У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, плотка, карп, карась, белы амур[2].

Каля вадасховішча аграгарадок Лоша, вёскі Крывялі, Баравыя, Сенажаткі. Каля паўночнага берага пралягае аўтамабільная дарога Р68[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 181. — 599 с. 40 000 экз. ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 26. — 60 с. 20 000 экз. ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads