Лаўровы лес Мадэйры

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лаўровы лес Мадэйры
Remove ads

Лаўровы лес Мадэйры (парт.: Laurissilva da Madeira) — субтрапічны лес, характэрны для горных раёнаў вострава Мадэйра. Занесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Агульная плошча - 15 тысяч га.

Хуткія факты Лаўровы лес Мадэйры*, Laurisilva of Madeira** ...

Лаўровы лес — тып субтрапічнага лесу, распаўсюджаны ў вільготных рэгіёнах з мяккім кліматам. Звычайна ён сустракаецца ў гарах, дзе высокія вяршыні затрымліваюць больш вільгаці, чым на раўніне. У трацічны перыяд лаўровыя лясы ахоплівалі ўвесь поўдзень Еўропы, аднак падчас наступлення ледавіка зніклі і захаваліся толькі ў Макаранезіі.

Для Мадэйры характэрна тое, што мясцовы лаўровы лес да XV ст. не ведаў уздзеяння чалавека. Асноўныя віды раслін, якія фарміруюць мясцовую флору — рэліктавыя персея, піконія, апалонія, клетра, драцэна, папараці і інш. Пасля каланізацыі Мадэйры плошча лесу значна скарацілася. У наш час лаўровы лес, падобна субтрапічным лясам на Канарскіх астравах, складае асобны пояс монтэвердэ. Гэта месца насяляюць рэдкія віды казурак, малюскаў, птушак, кажаноў.

Remove ads

Спасылкі

Хуткія факты
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads