Ла-Хоя (Каліфорнія)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ла-Хоя (Каліфорнія)map
Remove ads

Ла-Хоя (англ.: La Jolla — Ла Хоя, вымаўляецца на іспанскі манер[3]) — паўночна-заходні раён горада Сан-Дыега, штат Каліфорнія. Ла-Хоя не мае фармальнага адміністрацыйнага статуса, але тым не менш яго жыхары часта называюць яго горадам. Паводле адміністрацыі Сан-Дыега, межы Ла-Хоі вызначаюцца Ціхім акіянам на захадзе, універсітэтам і вуліцай Гілмэн-Драйв (англ.: Gilman Drive) на поўначы і ўсходзе, і раёнам Пасіфік-Біч на поўдні.[4]

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...

У Ла-Хоі знаходзіцца шмат навучальных устаноў, рэстаранаў, розных прадпрыемстваў у галіне гандлю, праграмнага забеспячэння, фінансаў, нерухомасці, біяінжынерыі, медыцынскай практыкі і навуковых даследаванняў.[5][6][7] Тут знаходзіцца Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега, Інстытут Солка  (англ.), Інстытут акіянаграфіі Скрыпса  (англ.) (частка Каліфарнійскага ўніверсітэта), Навукова-даследчы інстытут Скрыпса  (англ.) і штаб-кватэра Нацыянальнага ўніверсітэта  (англ.) (хоць яго акадэмічныя гарадкі знаходзяцца ў іншых месцах).

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads