Леакадзія Шышэя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леакадзія Шышэя, па нараджэнні Кавальчук (1 чэрвеня 1928(1928-06-01), Церахоўшчына[d], Навагрудскае ваяводства18 студзеня 2023(2023-01-18), Вільня) — удзельніца беларускага пасляваеннага супраціву, сяброўка падпольнай слонімскай арганізацыі «Чайка», былая зняволеная ГУЛАГу[1].

Хуткія факты Леакадзія Шышэя, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 1 чэрвеня 1928 года ў вёсцы Церахоўшчына Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці). У Другую сусветную вайну падчас нямецкай акупацыі вучылася ў Слонімскай прагімназіі, належала да СБМ. З 1944 года працягвала вучобу ў Слонімскай СШ № 1.

У 1946 годзе далучылася да падпольнай беларускай арганізацыі «Чайка», якая планавала змаганне за нацыянальныя правы, годнасць, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць беларусаў. Удзельнічала ў першых сходах арганізацыі. У сярэдзіне 1947 года «Чайка» выкрыта праз дэканспірацыю савецкім агентам Алесем Бажко Саюза вызвалення Беларусі, з якім некаторыя сябры «Чайкі» трымалі сувязь.

У чэрвені 1947 годзе Леакадзія Шышэя арыштавана за ўдзел у антысавецкай арганізацыі, як трымалі ў баранавіцкай турме. Пра арышт Леакадзія ўспамінала:

Прыязджаюць. Каля нашага дому шаша была. Едзе брычка. Спынілася. Я гляджу і кажу: «Ой, нешта брычка з ваеннымі спынілася». Ідзе афіцэр ў хату. Я стаю ў калідоры. Ён гаворыць: «Знаете, у нас там беда случилась. Можно ли молоточка у вас попросить?» Я гавару: «Можна, калі ласка». Я знайшла гэты малаточак, прынесла ім. І хачу выходзіць. А ён: «Нет, нет, не выходите. Вы — Леокадия? Садитесь». Зрабілі вобыск. Мама была хворая. І якраз хлеба не было. А на вёсцы так прынята ў суседзяў пазычаць. Бацька пайшоў да суседа. Далі яны нам хлеба. Гавораць: «Лёдзю забіраюць». Сказалі бацьку запрэгчы каня, воз. Але бацьку за фурмана не пасадзілі. Пайшлі дзядзьку нейкага знайшлі. І адвезлі мяне ў Слонім у КГБ. Там я наслухалася. І білі мяне. Але не было за што біць. А што ж я рабіла? Нічога я не рабіла. А я так і сказала. Ён даў мне падпісаць, я нават не помню, што там было. Я сказала: «А чаму я павінна падпісваць гэта? Я гэтага не рабіла, я там не была». А ён: «Ну, ничего, мы потом вопросы будем задавать уточнять». Я падпісала. А што падпісала — не ведаю. Вось такія мае справы былі.

Леакадзію Шышэю асудзілі на восем з паловай гадоў. Разам з ёй у ГУЛАГу адбывала пакаранне беларуская паэтка Ларыса Геніюш.

У 1954 годзе вызвалілася з канцлагераў. Пасля вызвалення Леакадзія Шышэя разам са сваім мужам Кастусём Шышэям прыехала ў Вільнюс. Літва прызнала яе зняволенай і надала грамадзянства.

Леакадзія Шышэя — адной з гераінь дакументальнага фільма «Людвіка», які распавядае пра беларусаў Віленшчыны. Фільм зняў рэжысёр з Беласточчыны Мікола Ваўранюк.

Памерла 18 студзеня 2023 года ў Вільні.

Remove ads

Сям’я

Мужам Леакадзіі — Кастусь Шышэя, камандзір Беларускай краёвай абароны, іх падчас зняволення пазнаёміла Ларысы Геніюш.

Узнагароды

Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[2].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads