Саюз вызвалення Беларусі (1946—1947)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Саюз Вызвалення Беларусі — беларуская канспірацыйная незалежніцкая арганізацыя моладзі у 19461947 гг., якая дзейнічала ў Баранавіцкай вобласці Беларускай ССР.

Хуткія факты Саюз Вызвалення Беларусі, Тэрыторыя дзейнасці ...
Remove ads

Гісторыя і дзейнасць

Саюз Вызвалення Беларусі быў заснаваны ў лістападзе 1946 г. ў Навагрудку па ініцыятыве рэпатрыіраванага на радзіму былога члена Беларускай Незалежніцкай Партыі Генадзя Казака. На чале арганізацыйнага аддзелу стаў Міхась Кожыч (псеўданім «Дубовы»), у той час як на чале фінансавага — Кастусь Рамановіч (псеўданім «Сокал»). Г. Казаком была распрацавана палітычная праграма арганізацыі. Асноўнай мэтай абвяшчалася стварэнне беларускай нацыянальнай дзяржавы, якая павінна стаць рэспублікай працоўнага сялянства, рабочых і інтэлігенцыі. У дзяржаву ўключаліся ўсе тэрыторыі, дзе пражывалі і мелі колькасную перавагу беларусы (Міншчына, Беласточчына, Віленшчына, Віцебшчына, Гродзеншчына, Магілёўшчына, Палессе, Полаччына і Смаленшчына). Эканамічнай асновай дзяржавы абвяшчалася дзяржаўная ўласнасць на зямлю, заводы і фабрыкі, усе віды транспарту і камунікацый. Продаж зямлі не дапускаўся.

Арганізацыйны камітэт галоўную стаўку рабіў на папаўненне арганізацыі настаўнікамі, студэнтамі педагагічных інстытутаў, тэхнікумаў, вучнямі педвучылішчаў і сярэдніх школ. Дзейнасць арганізацыі галоўным чынам была абмежаваная правядзеннем антысавецкай прапаганды, але таксама сябры арганізацыі не выключалі ўзброенный супраціў, у т.л. тэракты. Былі ўтвораныя мясцовыя аддзелы арганізацыі. Арганізацыя базавалася на сістэме «троек», але належнай сістэмы канспірацыі не было: напрыклад, вяліся пратаколы пасяджэнняў кіраўніцтва арганізацыі, якія пасля трапілі ў рукі МГБ.

Пад канец мая 1947 г. савецкія спецслужбы арыштавалі ў Баранавіцкім раёне 18 членаў арганізацыі, якіх выдалі правакатары. У хуткім часе таксама было арыштаванае і кіраўніцтва арганізацыі. 30 жніўня 1947 г. ваенны суд прысудзіў дзеячаў арганізацыі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў лагераў.[1]

Вядомыя 15 сяброў арганізацыі, якія былі асуджаны па справе Саюза Вызвалення Беларусі савецкім ваенным трыбуналам у Баранавічах 2931 жніўня:

Па іншай інфармацыі Віталь Губарэвіч быў асуджаны не адразу, а толькі праз нейкі час, калі ў вячэрняй школе, дзе той вучыўся, нехта выкалаў вочы партрэту Сталіна, у чым быў абвінавачаны Віталь Губарэвіч, які атрымаў 10 гадоў канцлагераў.

Актыўны сябр арганізацыі Алесь Бажко не быў арыштаваны і засуджаны, а ў далейшым выступаў як публіцыст, які змагаўся з нацыяналізмам. Інфармацыю аб супрацоўніцтве Алеся Бажко з савецкімі спецыяльнымі службамі пацвярджаў былы выкладчык Гродзенскага педінстытута Браніслаў Ржэўскі: КДБ падаслала Бажко да Ржэўскага, калі той аднойчы быў выкліканы ў Мінск, нібы для ўдакладнення праграмы па беларускай літаратуры — тры дні Бажко ўвіхаўся каля Ржэўскага, а потым змест іх размоў быў прыгаданы на допытах Ржэўскага, якія праводзілі супрацоўнікі КДБ у 1957 годзе.[2]

У 1993 г. прэзідыумам Гродзенскага абласнога суда рэабілітаваны толькі 1 чал.

Remove ads

Кіраўніцтва

Кіраваў Саюзам арганізацыйны камітэт, які знаходзіўся ў Навагрудку. У ім былі аддзелы: арганізацый (М. Кожыч), прапаганды (Г. Казак), ваенны (П. Дземянчук), кантролю, фінансаў (К. Рамановіч), сакратарыят (А. Усюкевіч). Саюз меў упаўнаважаных па Навагрудскім, Дзятлаўскім, Любчанскім раёнах і ў Баранавічах.

Глядзіце таксама

Зноскі

  1. https://novychas.by/poviaz/duch_jaho_nie_zlamali_z_uspami Новы Час. Дух яго не зламалі. З успамінаў Міколы Канаша

Спасылкі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads