Леандра Парэдэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леа́ндра Парэ́дэс (ісп.: Leandro Paredes); нар. 29 чэрвеня 1994) — аргенцінскі футбаліст, паўабаронца абарончага плану італьянскага клуба «Рома» і нацыянальнай зборнай Аргенціны. Парэдэс мае парагвайскае паходжанне.
Remove ads
Кар’ера
Клубная
У прафесійным футболе дэбютаваў у складзе «Бокі Хуніярс» 6 лістапада 2010 года ў матчы супраць «Архенцінас Хуніярс». На пачатку 2014 года далучыўся да клуба Серыі А «К’ева»[4]. Пасля далучыўся да «Ромы», але на некаторы час на правах арэнды вярнуўся ў «Бока Хуніярс». У складзе «Ромы» дэбютаваў у матчы супраць «Вероны». У ліпені 2017 года далучыўся да расійскага «Зеніта», склаўшы кантракт на чатыры гады. У студзені 2019 года стаў футбалістам французскага «Пары Сен-Жэрмена», а ў сезоне 2022—2023 года абараняў колеры італьянскага «Ювентуса». 16 жніўня 2023 года Парэдэс вярнуўся ў «Рому», склаўшы працоўны дагавор да 30 чэрвеня 2025 года[5].
Міжнародная
Упершыню быў выкліканы да складу нацыянальнай зборнай Аргенціны ў маі 2017 года. Дэбютаваў у складзе каманды 13 чэрвеня ў матчы супраць зборнай Сінгапура[6].
Remove ads
Дасягненні
«Бока Хуніярс»:
- Чэмпіён Аргенціны: 2011(а)
- Уладальнік Кубка Аргенціны: 2012
«Зеніт»:
- Чэмпіён Расіі: 2019
«Пары Сен-Жэрмен»:
- Чэмпіён Францыі: 2019, 2020, 2022, 2023
- Уладальнік Кубка Францыі: 2020, 2021
- Уладальнік Кубка французскай лігі: 2020
- Уладальнік Суперкубка Францыі: 2019, 2020, 2022
Аргенціна:
- Чэмпіён свету: 2022
- Уладальнік Кубка Амерыкі: 2021, 2024
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
