Леанід Аляксандравіч Смялкоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанід Аляксандравіч Смялкоўскі (17 сакавіка 1933, в. Радунь, Лепельскі раён — 24 жніўня 1995) — беларускі дамрыст, дырыжор, кампазітар, выкладчык. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1975).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1933 годзе ў вёсцы Радунь Лепельскага раёна. У 1959 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю.
У 1956—1960 гадах выкладаў у Мінскім музычным вучылішчы імя М. Глінкі.
З 1958 года — артыст. У 1960—1971 гады — мастацкі кіраўнік секстэта домраў. У 1983—1993 гадах — артыст у Камерна-інструментальным ансамблі Беларускага тэлебачання і радыё.
Памёр у 1995 годзе.
Творчасць
Аўтар араторыі для сімфанічнага аркестра і хору на вершы кубінскіх паэтаў «На Кубу прыходзіць дзень» (1962), квінтэта для 2 скрыпак, альта, віяланчэлі і фартэпіяна (1965), вакальнага цыкла «Званы» для голасу з аркестрам на вершы Федэрыка Гарсія-Лоркі (1971), 5 паэм для хору «Магеланавы воблакі» (1978), уверцюры на беларускія тэмы (1979), рамансаў і песень на словы беларускіх паэтаў, апрацовак народных песень («Ох, і сеяла Ульянаўна лянок», «Дубочак зялёненькі», «Каля майго церама»), аранжыровак твораў беларускіх кампазітараў.
Remove ads
Літаратура
- Смялкоўскі Леанід Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads