Леанід Валянцінавіч Шалькевіч

беларускі навуковец, урач-неўролаг From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леанід Валянцінавіч Шалькевіч (нар. 19 чэрвеня 1972, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне неўралогіі. Доктар медыцынскіх навук (2020), прафесар (2021).

Хуткія факты Леанід Валянцінавіч Шалькевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Сын беларускага навукоўца Валянціна Шалькевіча.

Працаваць пачаў санітарам аперацыйнага блока Мінскай гарадской клінічнай отарыналарынгалагічнай бальніцы. У 1996 годзе скончыў педыятрычны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута. Пасля стажыроўкі па неўралогіі, у 1997—1999 гадах працаваў неўролагам псіханеўралагічнага аддзялення для нованароджаных 7‑й гарадской клінічнай бальніцы ў Мінску. Працуе на кафедры дзіцячай неўралогіі БелМАПА з 1999 года, спачатку на пасадзе асістэнта, з 2007 года — дацэнта, а са студзеня 2011 года — на пасадзе загадчыка кафедры.

Прайшоў стажыроўкі па эпілепталогіі і агульнай неўралогіі на медыцынскім факультэце Масарыкскага ўніверсітэту ў Брно (Чэхія, 2004), навучанне ў Парыжскім інстытуце міялогіі (Францыя, 2008), стажыроўку ў ЗША (2014).

Член арганізацыйных камітэтаў шэрагу міжнародных кангрэсаў і рэспубліканскіх канферэнцый і семінараў.

Член Беларускай асацыяцыі ўрачоў (БАУ), Беларускага таварыства неўролагаў і нейрахірургаў, Еўрапейскай акадэміі неўралогіі (EAN), Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых неўролагаў (ICNA), Еўрапейскага таварыства дзіцячай неўралогіі (EPNS), Беларускай асацыяцыі акушэраў-гінеколагаў і неанатолагаў (Белаін).

Член рэдакцыйнага савета часопіса «Неўралогія і нейрахірургія. Усходняя Еўропа».

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Выканаўца і кіраўнік у 9 навукова-даследчых работах у рамках дзяржаўных і галіновых навукова-тэхнічных праграм Рэспублікі Беларусь. Сувыканаўца ў навукова-даследчай працы «Лангіцюднае даследаванне нейракагнітыўнага развіцця ў неданошаных дзяцей у антагенезе» па гранце Расійскага навуковага фонду «Правядзенне фундаментальных навуковых даследаванняў і пошукавых навуковых даследаванняў асобнымі навуковымі групамі» сумесна з Уральскім федэральным універсітэтам імя першага прэзідэнта Расіі Б. Н. Ельцына. Падрыхтаваў двух кандыдатаў медыцынскіх навук, у цяперашні час кіруе выкананнем яшчэ 2-х дысертацыйных даследаванняў.

Неаднаразова запрашаўся для чытання лекцый і правядзення майстар-класаў па дзіцячай неўралогіі за мяжой (Расія, Украіна, Манголія, Казахстан, Азербайджан).

Галіна навуковых інтарэсаў ахоплівае неўралогію нованароджаных і дзяцей ранняга ўзросту, асаблівасці клінікі і лячэння эпілепсіі ў дзяцей і падлеткаў, інавацыйныя метады лячэння дзяцей з дзіцячым цэрэбральным паралічам.

Аўтар і суаўтар больш за 400 прац, апублікаваных у Беларусі і замежжы, сярод іх 1 падручнік з грыфам Міністэрства адукацыі (2 выданні: 2017; 2021 са змяненнямі), 3 манаграфіі: «Патагенетычным і электра-клінічны палімарфізм эпілепсіі: рэдкія і атыповыя эпілептычныя сіндромы дзіцячага ўзросту» (2015), «Аднаразовы сутаргавы прыступ у дзяцей» (2016), «Эпілептычныя парушэнні сімптаматычнага генезу ў дзіцячым узросце» (2018), 5 клінічных дапаможнікаў для лекараў: «Дзіцячая анестэзіялогія, рэаніматалогія і інтэнсіўная тэрапія» (2011), «Дапаможнік па неадкладным станам у дзяцей» (2012), «Дзіцячая неўралогія: клінічныя рэкамендацыі» (2015), «Федэральны дапаможнік па дзіцячай неўралогіі» (2016), «Эпілепсія ў дзяцей. Рэдкія і атыповыя формы» (2018), 35 вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Падрыхтаваў 10 інструкцый па ўжыванні, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя Беларусі, аўтар 18 патэнтаў на вынаходніцтвы, 37 рацыяналізатарскіх прапаноў.

Remove ads

Узнагароды

  • Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2022);
  • Грамата Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі (2021);
  • Ганаровая грамата БелМАПА (2020);
  • Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2018);
  • Юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (2016);
  • Медаль «За працу ў імя жыцця» (2014);
  • Медаль «Гіпакрат» (2012).
  • Ганаровыя граматы Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама (2009, 2011, 2020, 2022);
  • Выдатнік БелМАПА (2023);
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads