Леанід Леанідавіч Вінер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леанід Леанідавіч Вінер (4 сакавіка 1922, г. Херсон — 24 чэрвеня 1944) — Герой Савецкага Саюза.

Хуткія факты Леанід Леанідавіч Вінер, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў школу № 6 у Херсоне, затым рамеснае вучылішча № 3, працаваў на заводзе токарам.

У жніўні 1941 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. З сакавіка 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у бітве за Каўказ. Да лета 1944 года гвардыі старшы сяржант Леанід Вінер камандаваў аддзяленнем аўтаматчыкаў 34-й гвардзейскай асобнай танкавай брыгады 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту.

У час аперацыі «Баграціён» танкавая брыгада падышла да Заходняй Дзвіны на падыходах да райцэнтра Ула. Аддзяленню Вінера даручылі разведаць брод і сілы праціўніка дзе ён і памёр.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі старшы сяржант Леанід Вінер пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Імем Леаніда Вінера названа вуліца ў аграгарадку Кардон[1].

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Улица Ласкунова, улица Афанасьева…(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2020. Праверана 28 сакавіка 2020.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads