Леанід Леанідавіч Вінер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанід Леанідавіч Вінер (4 сакавіка 1922, г. Херсон — 24 чэрвеня 1944) — Герой Савецкага Саюза.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў школу № 6 у Херсоне, затым рамеснае вучылішча № 3, працаваў на заводзе токарам.
У жніўні 1941 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. З сакавіка 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у бітве за Каўказ. Да лета 1944 года гвардыі старшы сяржант Леанід Вінер камандаваў аддзяленнем аўтаматчыкаў 34-й гвардзейскай асобнай танкавай брыгады 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту.
У час аперацыі «Баграціён» танкавая брыгада падышла да Заходняй Дзвіны на падыходах да райцэнтра Ула. Аддзяленню Вінера даручылі разведаць брод і сілы праціўніка дзе ён і памёр.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі старшы сяржант Леанід Вінер пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.
Імем Леаніда Вінера названа вуліца ў аграгарадку Кардон[1].
Remove ads
Узнагароды
- Героя Савецкага Саюза
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- медалём «За адвагу»
Зноскі
- Улица Ласкунова, улица Афанасьева…(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2020. Праверана 28 сакавіка 2020.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads