Леанід Пятровіч Татарынаў
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанід Пятровіч Тата́рынаў[4] (руск.: Татаринов Леонид Петрович; 12 лістапада 1926, Тула — 27 жніўня 2011, Масква) — вучоны ў галіне заалогіі, палеанталогіі і эвалюцыйнай біялогіі, доктар біялагічных навук, акадэмік Акадэміі навук СССР (1981), Расійскай акадэміі навук (1991).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Тула. У 1943 годзе быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. У 1944 годзе пасля дэмабілізацыі паступіў у Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, біялагічны факультэт якога скончыў у 1949 годзе. У 1953 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «О роли условий жизни в филогенезе земноводных». Працаваў у Выдавецтве замежнай літаратуры. У 1954 годзе быў запрошаны ў Палеанталагічны інстытут Акадэміі навук СССР у лабараторыю ніжэйшых тэтрапод, якую ўзначаліў у 1959 годзе. У 1969 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Проблемы эволюциитериодонтов». У 1973—1975 гадах працаваў у Інстытуце эвалюцыйнай марфалогіі і экалогіі жывёл імя А. М. Северцава. У 1974 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР па спецыяльнасці «агульная біялогія». З 1975 года Л. П. Татарынаў на пасадзе дырэктара Палеанталагічнага інстытута. У 1981 годзе абраны правадзейным членам Акадэміі навук СССР па спецыяльнасці «заалогія». З 1992 года — саветнік Расійскай акадэміі навук.
Remove ads
Навуковая і грамадская дзейнасць
Л. П. Татарынаву навуковыя працы па ранняй эвалюцыі земнаводных, паўзуноў і млекакормячых на аснове палеанталагічных, біяхімічных і фізіялагічных дадзеных. Аўтар больш за 250 прац, у тым ліку 6 манаграфій.
Уваходзіў у склад Вучонага савета Палеанталагічнага інстытута і Дысертацыйнага савета пры інстытуце. У 1976—2001 гадах займаў пасаду галоўнага рэдактара «Палеанталагічнага часопіса». У 1975—1996 гадах уваходзіў у склад Бюро Аддзялення агульнай біялогіі АН СССР (РАН) і ў 1975—1996 гадах займаў пасаду намесніка акадэміка-сакратара і навуковага кіраўніка Сумеснай Савецка—Мангольскай (Расійска-Мангольскай) палеанталагічнай экспедыцыі. Быў членам рэдакцыйных калегій часопісаў «Агульная біялогія», «Палеанталагічны часопіс», «Russian Journal of Herpetology». З 1986 года — замежны член Лонданскага Лінееўскага таварыства.
Remove ads
Узнагароды і прэміі
- Дзяржаўная прэмія СССР 1978 года.
- Ордэн «Знак Пашаны».
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.
- Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені.
- Ордэн «Палярнай Зоркі» (Манголія, 1982).
- Медаль «Дружба» (Манголія, 1977).
- Знак Гонару ў срэбры (ГДР).
- Прэміі Х. Раўсінга (2007, 2008).
- Прэмія А. М. Северцава (2002) і інш.
Зноскі
- Татаринов Леонид Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads