Леанід Сцяпанавіч Вялічка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанід Сцяпанавіч Вялічка (нар. 4 жніўня 1925, Старобін, Слуцкая акруга) — беларускі ўрач, спецыяліст у галіне артапедычнай стаматалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1980), прафесар (1981). Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii БССР (1986)[2], ганаровы доктар БДМУ, ганаровы грамадзянін Старобіна. Інвалід Вялікай Айчыннай вайны.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 4 жніўня 1925 года ў Старобіне.
У 1948 годзе скончыў зубатэхнічнае аддзяленне Мінскай зубалячэбнай школы. З 1948 па 1953 гады — зубны тэхнік Старобінскай бальніцы. У 1958 годзе скончыў стаматалагічны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. З 1958 па 1960 гады — выкладчык Мінскага медыцынскага вучылішча № 3[3].
З 1960 па 1963 гады навучаўся ў мэтавай аспірантуры на кафедры артапедычнай стаматалогіі Маскоўскага медыцынскага стаматалагічнага інстытута. З 1963 года — асістэнт кафедры стаматалогіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута[3].
З 1967 па 1993 гады — загадчык кафедры артапедычнай стаматалогіі МДМІ[3].
Прафесар кафедры артапедычнай стаматалогіі з 1993 года і па цяперашні час[3].
Remove ads
Узнагароды
- Дзяржаўная прэмія БССР (1986) — за распрацоўку і стварэнне новых тэхналагічных працэсаў і абсталявання для нанясення тонкаплёначных пакрыццяў метадам іонна-прамянёвай апрацоўкі і іх шырокае ўкараненне ў народную гаспадарку[3];
- значок «Выдатнік аховы здароўя»;
- значок «Вынаходнік СССР»;
- ганаровая грамата Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
- ордэн Айчыннай вайны і 15 медалёў.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads