Леанід Сцяпанавіч Вялічка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леанід Сцяпанавіч Вялічка (нар. 4 жніўня 1925(1925-08-04), Старобін, Слуцкая акруга) — беларускі ўрач, спецыяліст у галіне артапедычнай стаматалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1980), прафесар (1981). Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii БССР (1986)[2], ганаровы доктар БДМУ, ганаровы грамадзянін Старобіна. Інвалід Вялікай Айчыннай вайны.

Хуткія факты Леанід Сцяпанавіч Вялічка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 4 жніўня 1925 года ў Старобіне.

У 1948 годзе скончыў зубатэхнічнае аддзяленне Мінскай зубалячэбнай школы. З 1948 па 1953 гады — зубны тэхнік Старобінскай бальніцы. У 1958 годзе скончыў стаматалагічны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. З 1958 па 1960 гады — выкладчык Мінскага медыцынскага вучылішча № 3[3].

З 1960 па 1963 гады навучаўся ў мэтавай аспірантуры на кафедры артапедычнай стаматалогіі Маскоўскага медыцынскага стаматалагічнага інстытута. З 1963 года — асістэнт кафедры стаматалогіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута[3].

З 1967 па 1993 гады — загадчык кафедры артапедычнай стаматалогіі МДМІ[3].

Прафесар кафедры артапедычнай стаматалогіі з 1993 года і па цяперашні час[3].

Remove ads

Узнагароды

  • Дзяржаўная прэмія БССР (1986) — за распрацоўку і стварэнне новых тэхналагічных працэсаў і абсталявання для нанясення тонкаплёначных пакрыццяў метадам іонна-прамянёвай апрацоўкі і іх шырокае ўкараненне ў народную гаспадарку[3];
  • значок «Выдатнік аховы здароўя»;
  • значок «Вынаходнік СССР»;
  • ганаровая грамата Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
  • ордэн Айчыннай вайны і 15 медалёў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads