Леанід Уласавіч Рачкоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанід Уласавіч Рачкоў (29 сакавіка 1946) — беларускі ваенны, палітык і дыпламат.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, вышэйшую школу КДБ СССР, правазнаўца. Палкоўнік. Працаваў слесарам, памочнікам майстра, інжынерам Баранавіцкага баваўнянага камбіната. З 1974 года ў органах КДБ: намеснік начальніка Пінскага гарадскога аддзела УКДБ, начальнік Баранавіцкага гарадскога аддзела УКДБ па Брэсцкай вобласці. У 1984—1987 гадах праходзіў службу ў Афганістане.
4 лютага 1998 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран[1], адстаўлены быў 10 чэрвеня 2008 г.[2]. Дадаткова, з 11 снежня 2000 года фармальна да 10 лістапада 2003 года быў паслом у Туркменскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве (яго пераемнік, Юрый Малумаў, прызначаны быў афіцыйна ўжо 10 кастрычніка 2003 г.)[3][4].
Remove ads
Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads