Віктар Васільевіч Рыбак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ктар Васі́льевіч Рыба́к (нар. 1 сакавіка 1968) — беларускі дыпламат.
Remove ads
Біяграфія
У 1992—1995 гадах праходзіў службу ва Узброеных Сілах. У 1995 — 1997 гадах працаваў у Міністэрстве знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь. У 1997 — 1998 гадах — старшы эксперт, выконваючы абавязкі Гандлёвага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран. З 1998 па 2000 год быў першым сакратаром Пасольства, Часовым павераным у справах Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран. У 2000 — 2002 гадах — саветнік, начальнік аддзела Азіі ўпраўлення Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў. У 2003—2007 гадах — саветнік па гандлёва-эканамічным пытанням Пасольства Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран. У 2007—2008 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў.
З 2008 па 2016 год — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран[1][2].
З 4 лютага 2011 па 30 чэрвеня 2014 года быў таксама Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан па сумяшчальніцтве.
З 12 верасня 2019 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтву ў Рэспубліцы Ірак[3]. Вызвалены ад гэтых пасад 14 студзеня 2025 года[4].
Remove ads
Сям’я
Жанаты, мае двух дзяцей.
Зноскі
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 332 «О В. В. Рыбаке» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (12 верасня 2019).(недаступная спасылка)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads